Прыгажуня і разумніца

Общество

IMG_1480

Заўтра, 25 студзеня, навучэнка Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Таццяна Ждановіч (на здымку) бу­дзе прымаць віншаванні адразу з двума святамі — Днём студэнтаў і Таццяніным днём.

Зараз дзяўчына набывае веды на другім, сярэднеспецыяльным, узроўні адукацыі па спецыяльнасці “Грамадскае харчаванне”. Да гэтага на працягу трох гадоў спасцігала тут прамудрасці спецыяльнасці “Вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі. Грамадскае харчаванне”. Па размеркаванні год адпрацавала поварам у сталовай Дунілавіцкага свінагадоўчага комплексу, а ў гэтым навучальным годзе вырашыла зноў далучыцца да студэнцкіх радоў. 

Па выніках першага семестра Таццяна заняла другое месца ў групе па паспяховасці, мае сярэдні бал 8,0. Пасля канікул бу­дзе атрымліваць павышаную стыпендыю. Дзяўчына не толькі выдатніца, але і актывістка. Без яе ўдзелу ў каледжы не адбываецца ні адно мерапрыемства мастацкай самадзейнасці. А яшчэ яна мае добрае сэрца — у рамках валанцёрскага руху БРСМ “Добрае Сэрца” дапамагае абяздоленым і тым, хто часова аказаўся ў цяжкім жыццёвым становішчы. Куратар групы 1—ГП Марына Ва­лер’­еўна Раманоўская пра яе так і гаворыць: “Наша прыгажуня і разумніца”.

Таццяна ў сваю чаргу прызнаецца, што ёй падабаецца быць у гушчыні падзей, удзельнічаць у грамадскім жыцці. Так можна рэалізаваць не толькі свае здольнасці, але і ўзбагаціцца новымі сябрамі, новымі ведамі. Гаворыць, што вельмі любіць гатаваць. Прычым не проста па рэцэптах, а падыходзіць да працэсу творча, эксперыментаваць.

Што да імя, то яго атрымала ў спадчыну ад прабабулі — менавіта ў яе гонар бацькі назвалі дачушку. І гэтым Таццяна вельмі ганарыцца. 

 Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.