Прывезлі свята на дом


SAM_0270

Напярэдадні навагодніх і калядных свят работнікі райспажыўтаварыства падарылі салодкія прэзенты і сустрэчу з Дзедам Марозам і Снягуркай жыхарам тых хутароў Пастаўшчыны, на якіх пражывае не больш за тры чалавекі.

— Аўтамагазіны Пастаўскага райспажыўтаварыства, забяспечваючы сацыяльныя стандарты, двойчы ў тыдзень возяць прадукты ў 355 населеных пунктаў раёна. 15% з іх — аддаленыя хутары і маланаселеныя вёскі, дзе пражывае да трох чалавек, — расказала першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства Ганна Мечыславаўна Сянько. — Часта работнікі гандлёвай сферы на такіх хутарах не проста жаданыя, але і адзіныя госці, іх успрымаюць як апошнюю нітачку, што злучае з “вялікім светам”.

Жыхары маланаселеных вёсачак шчыра сустрэлі вадзіцеля і прадаўца аўтамагазіна, пераапранутых у касцюмы казачных персанажаў, якія ў перадсвяточныя дні прывезлі ім не толькі тавары першай неабходнасці, але і невялі­кія падарункі. Людзі шчыра радаваліся, дзякавалі за ўвагу і нават плакалі.

Усяго быў сфарміраваны і ўручаны пад подпіс 51 падарунак на суму пяць рублёў кожны. Гэта наборы, у якія ўвайшлі ліманад, пячэнне і мандарыны. Такія падарункі па ініцыятыве Белкаапсаюза атрымалі жыхары хутароў па ўсёй краіне.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.