Птушкі аддзячаць


DSCN8987

Адшумела  залатая  восень, і  зіма ўступіла ў свае правы. Гэта пара вельмі няпростая для птушак. Ім становіцца ўсё цяжэй і цяжэй здабываць сабе корм.

На дапамогу прыходзяць  вучні нашай школы, якія ўдзельнічаюць у акцыі “Поможем пернатому другу”. Кожны год мы рыхтуем  сталоўкі  для птушак, і сёлетні не стаў выключэннем — змайстравалі кармушкі і развесілі на дрэўцах ля школы. На працягу зімовых месяцаў, а калі спатрэбіцца, то і пазней, будзем своечасова запаўняць іх кормам.

З назіранняў мінулых гадоў хачу даць чытачам некалькі  парад. Спадзяюся, што яны будуць карыснымі. Старайцеся карміць птушак па рэжыме, у адзін і той жа час. Катэгарычна забараняецца класці ў кармушкі смажаную, салёную, вострую і кіслую ежу. Старайцеся менш класці чорнага хлеба, бо ён вельмі дрэнна пераварваецца. А вось белы прыйдзецца даспадобы, а яшчэ сланечнік, авёс, замарожаныя ягады, сухафрукты. Не забывайце своечасова чысціць птушыныя сталоўкі ад снегу і рэшткаў ежы.

 Наталля ПУДЭНКА, вучаніца 7 класа 

Андронаўскай яслі-сад-базавай школы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.