Рукой напісаныя словы нясуць цяпло тваёй душы

Общество

IMG_1509

23 студзеня ў некаторых аддзяленнях паштовай сувязі Белпошты (з іх спісам можна было азнаёміцца на сайце прадпрыемства) адбылася акцыя “Дзень рукапіснага пісьма”.

Яна прымеркаваная да аднайменнай міжнароднай даты. У нашым раёне далучыцца да яе можна было з 11 да 12 гадзін у цэнтральным аддзяленні паштовай сувязі на плошчы Леніна.

Яўгенія Руфінаўна Півавар (на здымку) вырашыла даслаць паштоўку сястры. З настальгіяй успамінала, што раней пісьмы пісала часта, зараз, у асноўным, сувязь з роднымі і сябрамі падтрымлівае па тэлефоне. Прызналася, што збор паштовак увогуле быў яе хобі ў школьныя гады. Як успамін пра маладосць многія з іх захоўвае дома і сёння.

Прыняла ўдзел у акцыі і я. Сорамна прызнацца, але запоўніць без памылак адпраўленне не атрымалася — пераблытала месца напісання адраса адпраўніка і атрымальніка. Прыйшлося перапраўляць. А ка­лісьці і я многа і з задавальненнем пісала пісьмы ад рукі, запаўняла паштоўкі, падпісвала канверты і, вядома, з нецярпеннем і на­дзеяй заглядвала ў паштовую скрыню, спадзеючыся атрымаць ліст у адказ…

Што і казаць, час няўмольна імчыць, гэтак жа хутка мяняюцца тэхналогіі, перайначваючы жыццё і звычкі. 

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ.

Поўны матэрыял чытайце на 5-ай старонцы  № 7 газеты “Пастаўскі край” ад 27-га студзеня 2018 г.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.