У атмасферы сяброўства і дабрыні

Духовность

Ксёндз Андрэй Бульчак вітае ўдзельнікаў балю.
Ксёндз Андрэй Бульчак вітае ўдзельнікаў балю.

Каму з вас пашчасціла танцаваць у карагодзе разам з Маці Божай і Святым Юзафам? А вось тыя, хто прыйшоў у раённы Дом культуры 4 студзеня на калядны баль па матывах Бібліі, мелі такую магчымасць.

 Ініцыятар і духоўны натхняльнік мерапрыемства — пробашч парафіі Езуса Міласэрнага ксёндз Андрэй Бульчак. Такі баль ладзіўся ўпершыню, але ёсць надзея, што ў будучым стане добрай каляднай традыцыяй. Сабраліся на свята дзеці і моладзь, іх бацькі і бабулі, каб падтрымаць артыстаў і раздзяліць радасць каляднага перыяду.

Памяшканне, дзе праходзіла свята, было напоўнена смехам і цудоўным настроем. Усе прысутныя акунуліся ў гісторыю і сустрэ­ліся з біблейскімі персанажамі. Анёлы, спусціўшыся з нябёсаў, ззялі белымі крыламі, кружылі ў танцы Маці Божая са Святым Юзафам. Царыца Эсфір паланіла сваёй прыгажосцю. І нават Святая Тэрэза з Калькуты наведала гэта свята. Было шмат іншых герояў, у якіх праз арыгінальныя касцюмы пераўвасобіліся дзеткі.

Міланія Сеніна і Альберт Лукашэвіч.
Міланія Сеніна і Альберт Лукашэвіч.

Каб ацаніць выкананне роляў біблейскіх персанажаў і вызначыць найлепшы касцюм, на свяце прысутнічала журы. Дзецям таксама прадставілі магчымасць выказаць свой пункт погляду. Найлепшым, на агульную думку, стаў касцюм Святога Юзафа (Альберт Лукашэвіч). Добра да балю падрыхтавалася Ганна Жук і яе трое дзетак. Не застаўся без увагі касцюм Міланіі Сенінай, якая прадстаўляла Святую Тэрэзу з Калькуты. Усе дзеці, якія прымалі ўдзел у свяце, атрымалі падарункі.

Прысутныя сталі адной сям’ёй з супольнай мэтай: праславіць Бога і Яго Святое Пісанне. ­Удзельнікі цікава правялі час за гульнямі, танцамі, забавамі, расказвалі вершы, адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсах. Таксама для дзяцей быў арганізаваны салодкі стол са смачнымі пачастункамі. Калядны дзіцячы баль запомніўся атмасферай сяброўства, дабрыні, цеплыні, любові, пазітыву і імкнення да лепшага. І нават мы, дарослыя, на імгненне вярнуліся ў свет дзяцінства з яго шчырым чаканнем цудаў.

Алёна ЛУКАШЭВІЧ.

Фота аўтара і Анны АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.