У Новы год з “Белай Руссю”

Общество

IMG_8727

Пацыенты дзіцячага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы ў перадапошні дзень адыходзячага года хваляваліся. Але не таму, што прыйдзецца ў чарговы раз атрымліваць уколы, таблеткі або розныя працэдуры, а ў чаканні гасцей.

З падарункамі да іх завіталі старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Валянціна Міхайлаўна Ромель і сакратар Алена Ананьеўна Храпун.

— Падтрымліваючы рэспубліканскую дабрачынную акцыю “Нашы дзеці”, у яе рамках аргані­завалі сваю — “У Новы год з “Белай Руссю”, — расказвала В. М. Ромель. — Дзяржава робіць усе захады, каб у гэтыя дні не пакінуць без увагі ні адно дзіця. Тым больш калі яно пазбаўлена бацькоўскай апекі або хворае.

У той дзень падарункі ад РГА “Белая Русь” атрымалі 16 дзяцей, якія лячыліся ў дзіцячым аддзяленні. Нехта з іх знаходзіўся на бальнічным ложку каля двух тыдняў, нехта паступіў нядаўна. Малышы расказвалі вершы і спявалі песні пра Новы год, Дзеда Мароза.

Прадстаўнікі “Белай Русі” ў пераднавагоднія дні пабывалі таксама ў Пастаўскім аддзяленні кругласутачнага знаходжання ТЦСАН. Старыя людзі, як і малыя, радыя і падарункам, і ўвазе.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.