Увага! Конкурс “Мой любімы гадаванец”

Общество

кот

Наш сусед. Так адказвала ўсім наведвальнікам рэдакцыі, якія з замілаваннем разглядвалі гэты фотаздымак (ён некаторы час быў шпалерамі на рабочым стале майго камп’ютара). І нават паказвала праз акно месца фотасесіі.

Ведаючы, з якім цяплом многія адносяцца да сваіх хатніх гадаванцаў, любяць, быццам дзяцей, і могуць расказваць пра іх гадзінамі, калектыў раённай газеты “Пастаўскі край” вырашыў прапанаваць чытачам расказаць пра сваіх любімцаў на старонках выдання.

Каб стаць удзельнікам конкурсу, дасылайце фотаздымкі сваіх чатырохногіх, птушак і іншых гадаванцаў. Здымак з расказам пра яго (якую мае мянушку, звычкі, як з’явіўся ў вашай сям’і і іншыя цікавыя факты) дасылайце на электронны адрас газеты postkr@mail.ru альбо на паштовы адрас 211875, г. Паставы, вул. Ленінская, 42, “Пастаўскі край” (з адзнакай — конкурс “Мой любімы гадаванец”). Не забывайце ўказваць сваё імя, прозвішча, хатні адрас і тэлефон. Работы прымаюцца да 20 чэрвеня ўключна.

Фотаздымкі канкурсантаў і расказы пра іх будуць надрукаваны на старонках раёнкі. Аўтара лепшай работы вызначыць рэдакцыйны калектыў. Пераможца атрымае ў падарунак падпіску на “Пастаўскі край” на паўгода.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.