Вову і Віцы патрэбна сям’я

Местная власть Общество

IMG_9275

З дырэктарам Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Наталляй Віктараўнай Селіванавай ідзём па калідоры ўстановы, а насустрач, узяўшыся за рукі, бягуць хлопчык і дзяўчынка.

— Брат і сястрычка, — тлумачыць Наталля Віктараўна. — Вову ідзе сёмы год, Віцы — пяты. Дзеткі актыўныя, вясёлыя. У нас яны паўгода. Месцазнаходжанне іх мамы ўстанаўліваецца. Жанчына пакінула сына з дачкой і з’ехала ў Расію. Забіраць іх не збіраецца. Таму органы апекі шукаюць для гэтых дзетак прыёмных бацькоў.

— У раёне 19 прыёмных сем’яў і 33 апякунскія, — расказвала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ніна Серафімаўна Каспяровіч. — У большасці з іх багаты вопыт работы з чужымі дзецьмі. І многія згодны ўзяць Вову і Віку да сябе. Але паколькі дзеткі малыя, шукаем для іх маладых прыёмных бацькоў.

Вова і Віка лёгка ідуць на кантакт. Усмешлівыя, абаяльныя, дружныя паміж сабой. Яны расказвалі мне пра тое, што любяць гуляць з канструктарам і лялькамі, ляпіць з пластыліну. Ім добра ў прытулку. Але жыць тут пастаянна яны не могуць. Таму органы апекі звяртаюцца да вас, добрыя, чулыя, міласэрныя, маладыя пастаўчане, з прапановай узяць гэтых жыццярадасных брата і сястру ў сваю сям’ю. У такім выпадку вас афіцыйна прымуць на работу выхавальніка і вы будзеце атрымліваць зарплату. Больш падрабязна пра працэдуру афармлення можна даведацца ў Ніны Серафімаўны Каспяровіч, патэлефанаваўшы па нумары 5-19-01.

Анна АНІШКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.