Залежыць ад кожнага з нас


000019_D6C16A00E5A1068743258213004F6AB8_482797

12 студзеня, напярэдадні старога Новага года, у Палацы Незалежнасці ў Мінску  адбыўся традыцыйны афіцыйны прыём ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сярод запрошаных была і дырэктар Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзіяна Іванаўна Пякарская.

— Запрашэнне на пераднавагоднюю сустрэчу такога ўзроўню лічу высокай ацэнкай работы сацыяльнай службы раёна, — дзялілася Дзіяна Іванаўна. — На прыёме прысутнічалі кіраўнікі дзяржаўных структур, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, творчай інтэлігенцыі, спартсмены. З пры­вітальным словам звярнуўся Аляксандр Грыгор’евіч Лукашэнка. Ён адзначыў, што жывём у няпросты час, у беларусаў няма магчымасці адгарадзіцца ад тых негатыўных працэсаў, якія адбываюцца ў свеце. Таму вельмі важна ўмець супрацьстаяць ім, не страціць сваю ідэнтычнасць. Толькі так мы зможам захаваць нашы карані, ад якіх прарастае беларуская нацыя. Прэзідэнт падкрэсліў, што краіна паставіла перад сабой амбіцыйныя задачы. А іх выкананне залежыць ад кожнага з нас.

Падчас прыёму А. Г. Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнікам сродкаў масавай інфармацыі, артыстам.

Анна Анішкевіч



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.