Афганістан баліць у маёй душы


Напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у  нашай школе адбылася сустрэча з Канстанцінам Адольфавічам Савіцкім, які прымаў удзел у ваенных дзеяннях у Афганістане.

На тэрміновую ваенную службу К. А. Савіцкага прызвалі ў сакавіку 1982 года. З Браслаўскага райваенкамата яго ў ліку іншых юнакоў павезлі ў Пухавічы. Там прабыў ты­дзень. У полк прыехалі сяржанты і афіцэры, вы­бралі самых моцных хлопцаў. Паступіла каманда садзіцца ў вагоны. Куды павязуць і навошта — ім не патлумачылі.

Ехалі 7 сутак. Нарэшце салдатам паведамілі, што прыехалі ў Тэрмез. Тут паўтара месяца вучыліся на спайпераў. А пасля навучання самалётам даставілі ў полк, які знаходзіўся недалёка ад Кабула, каля гор.

Прыбыўшы на месца, навабранцы даведаліся, што гэта самы баявы полк. Праз тыдзень і Канстанцін Адольфавіч разам са сваімі таварышамі ўжо прымаў удзел у баявых дзеяннях ў гарах. Перад аперацыяй выдалі сухі паёк на тры дні, вітаміны і мятныя цукеркі. У гарах салдаты прабылі… месяц.

Ноч стаяла ціхая, было настолькі светла, што выразна праглядваліся крайнія хаты выцягнутага ўздоўж дарогі кішлака.   Насцярожаная цішыня таіла ў сабе небяспеку. Канстанцін Адольфавіч убачыў  між камянёў  перабягаючыя цёмныя фігуркі лю­дзей са зброяй у руках. Паляцелі аўтаматныя чэргі і тут жа змоўклі. Зніклі і бандыты.

…Хлопцы выканалі свой абавязак. Наш доўг перад імі — гэта памяць пра тых, хто вярнуўся дамоў у «чорным цюльпане», спагада бацькам загінулых,  дапамога тым, у каго параненыя цела і душа. Будзем памятаць пра гэта…

Алена РАЎДАНІК, вучаніца  8  класа Курапольскай базавай  школы

Поўны матэрыял чытайце на 5-ай старонцы  № 12 газеты “Пастаўскі край” ад 14-га лютага 2018 г.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.