Галасавалі актыўна

Местная власть

Прыёмшчык заказаў Пастаўскага раёна газазабеспячэння Андрэй Гутар з жонкай Наталляй, сынамі Мацвеем і Максімам падчас галасавання на выбарчым участку, размешчаным у памяшканні сярэдняй школы № 1.

18 лютага адбыліся выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання. На Пастаўшчыне ў іх прынялі ўдзел 23165 выбаршчыкаў, што складае  85,7%  ад іх агульнай колькасці (па папярэдніх падліках, па вобласці — больш за 84%, па рэспубліцы — больш за 77%). У выніку галасавання на Пастаўшчыне выбраны 3 дэпутаты абласнога, 30 — раённага, 118 дэпутатаў сельскіх Саветаў дэпутатаў.

Паведамленне раённай выбарчай камісіі аб выніках выбараў дэпутатаў Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў будзе надрукавана ў наступным нумары “Пастаўскага краю”.

Фота Анны АНІШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.