І вопыт, і новыя знаёмствы

Спорт

У 2019 годзе Беларусь прыме II Еўрапейскія гульні. Іх арганізатарам будуць дапамагаць тысячы неабыякавых людзей — валанцёраў. Плануецца прыцягнуць каля шасці тысяч чалавек.

Валанцёраў задзейнічаюць у 20 розных напрамках. Гэта лагістыка, праца са СМІ, допінг-кантроль, медыцынскае абслугоў­ванне, дапамога ў размяшчэнні гасцей і спартсменаў і многае іншае. Пра ўсе функцыі валанцёраў можна даведацца на афіцыйным сайце фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года». Для кожнага напрамку дзейнасці прад’яўляюцца пэўныя патрабаванні, па якіх і будзе праходзіць падрыхтоўка. Але асноўны крытэрый — гэта жаданне працаваць.

У шэрагі добраахвотнікаў запісалася і пастаўчанка Ангеліна Смаленская. У мінулым навучальным годзе яна з залатым медалём скончыла школу і паступіла на бюджэтную форму навучання ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, на факультэт англійскай мовы. Пасля здачы сесіі Ангеліна прыехала на канікулы, і я папрасіла дзяўчыну расказаць, што падштурхнула запісацца ў шэрагі валанцёраў.

Пытаюся, што прываблівае ў валанцёрскай рабоце і што чакае ад яе.

— Хачу адчуць сябе часткай чагосьці маштабнага і грандыёзнага, быць у гушчыні па­дзей, набыць новых сяброў, а галоўнае — атрымаць моўную практыку, — пералічвае перавагі Ангеліна. — Упэўнена, што любы, хто будзе мець хоць якое дачыненне да гэтага мерапрыемства, атрымае яркія ўражанні і станоўчыя эмоцыі.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ

Поўны матэрыял чытайце на 4-ай старонцы  № 9 газеты “Пастаўскі край” ад 3-га лютага 2018 г.


Падчас II Еўрагульняў Беларусь прыме каля чатырох тысяч атлетаў, якія выступяць у 15 відах спорту. Будзе разыграна 189 камплектаў медалёў у 23 спартыўных дысцыплінах. Некалькі відаў спорту стануць кваліфікацыйнымі да Алімпійскіх гульняў-2020 у Токіа.

Плануецца, што спаборніцтвы прымуць стадыёны «Дынама» і «Мінск-Арэна», таксама яны будуць праводзіцца на вяслярным канале ў Заслаўі, у Палацы тэніса, спартыўных комплексах «Уручча», Falcon Club, імя маршала Цімашэнкі, «Алімпійскі», Sporting Club і Palova Arena каля Палаца спорту.

Лагатыпам беларускіх Еўрапейскіх гульняў выбрана алімпійскае полымя. Яно нагадвае «Папараць-кветку», што бліскаціць. Афіцыйным дэвізам II Еўрагульняў стане выказванне «Bright Year, Bright You» («Яркі год, яркі ты»), пачатковыя літары слоў якога складаюцца ў пентаграму BY. Таксама будзе руская варыяцыя лозунгу «Время ярких побед» і беларуская — «Час яскравых перамог».


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.