Каб абысціся без штрафаў


Часта ў гаспадароў узнікае жаданне пасадзіць ці, наадварот, спілаваць дрэвы. Але не ўсе ведаюць, што гэта імкненне можа абярнуцца адміністрацыйнай адказнасцю.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 37 Закона Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2003 года № 205-З «Аб раслінным свеце», без дазволу мясцовага выканкама можна выдаляць расліны, што растуць у межах зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці або пажыццёва атрыманым у спадчыну валоданні грамадзян, а таксама на дачных і садаводчых землях. На арандаваных землях грамадзяне могуць выконваць толькі падрэзку і фарміраванне дрэў, выдаленне забаронена.

Ёсць нямала выпадкаў, калі дрэва, якое расце паблізу вашага ўчастка, з’яўляецца небяспечным для ўласнай маёмасці і нават жыцця. У гэтым выпадку неабходна звярнуцца ва УП ЖКГ Пастаўскага раёна альбо ў ДЛГУ «Пастаўскі лясгас», і яго ліквідуюць.

Незаконнае знішчэнне або пашкоджанне дрэў, кустоў, кветнікаў, газонаў, размешчаных на землях населеных пунктаў, караецца штрафам у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя — 4-25-99.

Мікалай Лысёнак, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.