#Моладзь вырашае!


Пад такой назвай па ініцыятыве грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» з 22 студзеня па ўсёй краіне праходзіць акцыя, прымеркаваная да правядзення выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання.

Далучыліся да рэспубліканскай акцыі і актывісты Пастаўскага раённага камітэта БРСМ. 30 снежня ў магазіне «Малако» на плошчы Леніна яны правялі пікет. Падчас яго ўсе жадаючыя маглі напісаць на флаерах свае пажаданні патэнцыяльным дэпутатам і апусціць іх у спецыяльную скрыню.

— Сваёй мэтай ставім, па-першае, акцэнтаваць увагу насельніцтва на тое, што выбары адбудуцца 18 лютага, па-другое, наладзіць зваротную сувязь паміж народам і яго будучымі выбраннікамі, — патлумачыла сутнасць акцыі другі сакратар райкама ГА «БРСМ» Вераніка Казлоўская. — Спа­дзяёмся, што пастаўчане праявяць актыўнасць і ў сваіх пасланнях уздымуць хвалюючыя іх пытанні.

Такія мерапрыемствы моладзь Пастаўшчыны будзе ладзіць кожны тыдзень. Даведацца пра месца і час іх правядзення можна па тэлефоне 2-39-71. Акцыя «#Моладзь вырашае!» будзе доўжыцца па 17 лютага ўключна. Пасля заканчэння выбараў пажаданні жыхароў раёна маладзёжныя лідары ўручаць народным выбраннікам.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.