«Падсаладзілі» будні

Сельское хозяйство

Мікалай Лабушаў і Марына Бевідэне з ААТ «Камайскі-агра».

На мінулым тыдні ў рамках рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» з работнікамі малочнатаварных ферм «Дунілавічы», «Камаі» і «Навасёлкі» сустрэліся старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў і старшыні адпаведных галіновых абласной і раённай арганізацый Віктар Гутараў і Аляксей Філімонаў.

Місія была прыемная — уручэнне пераможцам спаборніцтва па выніках мінулага года Падзячных пісем, сувеніраў, грашовых прэмій. А яшчэ на кожную названую ферму М. А. Лабушаў прывёз са сталіцы вялікія смачныя тарты, вобразна кажучы, «падсаладзіў» жывёлаводам будні.

 А яны ў іх нялёгкія. Цыкл работы на фермах бесперапынны. Ні ў святы, ні ў выхадныя не пакінеш жывёлу няпоенай, някормленай, недагледжанай. Ды каб хоць кармоў было дастаткова, а не ў абрэз, як сёлета. Мінулым летам і восенню вельмі падвяло надвор’е, і земляробы не змаглі нарыхтаваць для грамадскага статка столькі сена, сенажу, канцэнтратаў, колькі планавалася. Зараз гэта адчуваецца на фермах. Але жывёлаводы стараюцца.

Перадавікі СП «Дунілавічы-агра» Валянціна Ждановіч і Алена Кухарэўская.

 

Пераможцы спаборніцтва з ААТ «Навасёлкі-Лучай» Надзея Карнілава, Раіса Катовіч і Наталля Ткачова.

 Менавіта пра старанне, ролю чалавечага фактару гаварыў на сустрэчах Мікалай Аксёнавіч Лабушаў, шчыра дзякаваў людзям за працу, цікавіўся санітарна-бытавымі ўмовамі, заработнай платай, наяўнасцю кармоў для грамадскага статка, жадаў дабівацца павышэння яго прадукцыйнасці. Падкрэсліў, што жывёлагадоўчая прадукцыя мае асаблівае значэнне ва ўмацаванні эканомікі як кожнай асобна ўзятай гаспадаркі, так і краіны ў цэлым. Сказаў і пра мэты і задачы акцыі «Наш жывёлавод», якая праводзіцца Рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу з 1 снежня мінулага года па 1 красаві­ка бягучага. А яны наступныя: павышэнне прэстыжу сельскагаспадарчай працы і эфектыўнасці жывёлагадоўчай галіны, актывізацыя дзейнасці працоўных калектываў, ажыццяўленне кантролю за стварэннем належных санітарна-бытавых умоў для работнікаў жывёлагадоўлі.

Пасля завяршэння ак­цыі найлепшых работнікаў ферм ушануюць на ўрачыстасцях, што адбудуцца як у абласным цэнтры, так і ў сталіцы.

Калі я папрасіла М. А. Лабушава падзяліцца ўражаннямі ад сустрэч з пастаўскімі жывёлаводамі, ён адзначыў: «Прыемна бы­ло гутарыць са шчырымі, адкрытымі людзьмі. Адчуваецца, што ўсе яны настроены на плённую працу. Ну а прафсаюзы ўсіх узроўняў будуць клапаціцца пра стварэнне належных умоў  працы і годную аплату.

Фаіна Касаткіна
Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.