Прыміце ўдзел у міжнародных конкурсах

Общество

Сацыяльна-культурнае грамадскае аб’яднанне «Спадчына» (г. Магілёў) сумесна з іншымі зацікаўленымі пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама і Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь праводзіць два міжнародныя маладзёжныя конкурсы — фотаздымкаў і малюнкаў «Свет ЕАЭС» і сацыяльнага кіно і сацыяльнай рэкламы «Матывацыя — Еўразія».

Стаць удзельнікамі конкурсу-выставы «Свет ЕАЭС» могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 13 да 33 гадоў уключна. Свае работы з суправаджальнай інфармацыяй і заяўкай на ўдзел у конкурсе трэба накіроўваць да 2 красавіка на паштовы і электронны адрасы: 212000, г. Магілёў, пр-т Міру, 43, пакой 215, СКГА «Спадчына», nasledieunion@gmail.com. Падрабязней з умовамі правядзення конкурсу, намінацыямі для ўдзелу ў ім і формай запаўнення заяўкі можна азнаё­міцца на сайце арганізатараў.

Да ўдзелу ў конкурсе сацыяльнага кіно і сацыяльнай рэкламы «Матывацыя — Еўразія» запрашаюцца юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 13 да 28 гадоў уключна ў індывідуальным парадку або ў складзе творчага калектыву. Усю неабходную інфармацыю па ім вы знойдзеце на сайце https://yadi.sk/i/kB00aIwa3RVXr6. Заўважым толькі, што ў дадзеным выпадку работы прымаюцца да 2 верасня 2018 года.

Усіх пераможцаў конкурсаў чакаюць дыпломы і каштоўныя падарункі, а астатніх удзельнікаў — памятныя сертыфікаты.

Алена ШАПАВАЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.