У 5 клас гімназіі – без экзаменаў

Образование

25 студзеня Прэзідэнт Беларусі А. Р. Лукашэнка падпісаў Указ №30 «Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучанні ў іх».

У адпаведнасці з дакументам, ужо гэтай восенню ва ўсіх гімназіях краіны, як і ў звычайных школах, адкрыюцца 1—4 класы. Прымаць у іх вучняў будуць па тэрытарыяльным прынцыпе — па месцы пражывання бацькоў дзяцей. Але, па словах намесніка міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Раісы Сідарэнка, трапіць у гімназію можна будзе і не па прапісцы пры ўмове наяўнасці ў ёй свабодных месцаў. Яшчэ адно новаўвя­дзенне — гэта адмена ўступных экзаменаў у 5 клас. Цяпер здаваць іх давядзецца толькі навучэнцам гімназій-каледжаў мастацтваў, прычым не па агульнаадукацыйных прадметах, а па профільных творчых дысцыплінах.

Адрознівацца ад агульнаадукацыйных школ гімназіі будуць праграмай 10—11 класаў, дзе вывучэнне ўсіх прадметаў плануецца на павышаным узроўні, тады як у школах застанецца і павышаны, і базавы ўзровень. А пераходзіць у 10 клас гімназісты будуць па выніках незалежнага экзамену, які, як мяркуецца, з’явіцца праз два гады.

Алена ШАПАВАЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.