Выступяць на абласным этапе

Общество

11 лютага ў Наваполацку адбыўся занальны адборачны этап VIII Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча. Сярод яго ўдзельнікаў было шасцёра навучэнцаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза і двое юных музыкантаў з Варапаеўскай ДШМ, якія паспяхова прайшлі конкурсныя адборы ў сваіх навучальных установах.

Гарадскую школу мастацтваў прадстаўлялі баяністы Аляксандр Іжмайловіч і Глеб Стрэж, педагогамі якіх з’яўляюцца С. А. Пусько і В. В. Кірплюк, а таксама цымбалісткі Валерыя Патрушава, Александрыя Хромава, Яна Зуева (яны займаюцца ў Г. Э. Барысюк, канцэртмайстар — В. У. Іванова) і Ангеліна Казлоўская (педагог — А. А. Антух, канцэртмайстар — Н. Р. Хромава). Гонар Варапаеўскай школы абаранялі акардэаністка Вікторыя Гірсёнак, якая наведвае клас С. А. Шыкавец, і баяністка з Навасёлкаўскага філіяла Дзіяна Бугай, чый педагог — А. М. Салавей.

Па выніках выступленняў у наступны, абласны, этап конкурсу журы прапусціла пецярых жыхароў нашага раёна: Сашу Іжмайловіча, Глеба Стрэжа, Леру Патрушаву, Сашу Хромаву і Віку Гірсёнак. Сёння яны пазмагаюцца ў Віцебску за права ўдзелу ў заключным этапе аднаго з галоўных музычных спаборніцтваў краіны.

Алена ШАПАВАЛАВА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.