Я імкнуся да вялікіх зорак


Так сказаў у размове са мной, маючы на ўвазе генеральскія пагоны, участковы інспектар міліцыі лейтэнант Алег Шаркоўскі.

У Пастаўскім РАУС хлопец служыць усяго паўгода. Да гэтага ў ліку сямі студэнтаў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь праходзіў тут пераддыпломную практыку. Яна, як і цяперашняя работа, была ў аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі, дзе А. Шаркоўскі на сённяшні дзень — лепшы малады ўчастковы.

— Алег здольны многага дасягнуць у службе, ужо цяпер добра спраўляецца з большасцю пастаўленых задач, мае нядрэнныя вынікі ў аператыўна-службовай дзейнасці, — гаварыў начальнік ААПП А. Г. Мядзелка. — Пашанцавала, што ў якасці настаўніка за ім замацавалі Андрэя Вештарта, які на працягу апошніх гадоў дабіваецца найлепшых паказчыкаў у нашым аддзеле. У звязцы яны вучацца адно ў аднаго. Першы — практыцы ў вопытнага калегі, а другі — тэорыі ў малодшага таварыша, якую той нядаўна спасцігаў.

— Для мяне зараз вельмі важна набрацца вопыту ў Аляксандра Генадзьевіча Мядзелкі, які, здаецца, ведае ўсё па сваёй службе, у начальніка РАУС Аляксандра Мікалаевіча Гаруса, яго першага намесніка Дзміт­рыя Віктаравіча Куталёва, — гаварыў Алег. — Вопыту менавіта ў кіраванні, таму што я даволі амбіцыйны чалавек і з часам хачу быць кіраўніком аддзела, а магчыма, і ўпраўлення.

Тэкст і фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ

Поўны матэрыял чытайце на 4-ай старонцы  № 9 газеты “Пастаўскі край” ад 3-га лютага 2018 г.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.