За высокія паказчыкі — узнагароды і прэміі


С. І. Новікаў уручае нагрудны знак «Выдатнік пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» II ступені Уладзіміру Мятліцкаму.

У 1-ым ваенным шпіталі органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь падвялі вынікі службовай дзейнасці за мінулы год.

На сходзе прысутнічалі намеснік Старшыні Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь С. І. Новікаў, часова выконваючы абавязкі начальніка ваенна-медыцынскага аддзела Дзяржпагранкамітэта, падпалкоўнік медыцынскай службы В. А. Баўфал. Намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце шпіталя А. В. Навуменка зачытаў загад Старшыні Дзяржпагранкамітэта Рэспублікі Беларусь А. П. Лапо аб заахвочванні найбольш дастойных, а Сяргей Ігнатавіч Новікаў выканаў прыемную місію — уручыў узнагароды. Першым да шаноўнага госця падышоў капітан медыцынскай службы, урач-эпідэміёлаг — начальнік санітарна-эпідэміялагічнага аддзела Аляксей Васільевіч Храпавіцкі. Ён атрымаў Падзяку і чамадан з наборам інструментаў са 186 прадметаў.

А. В. Храпавіцкі.

Аляксею Васільевічу цяжка было хаваць хваляванне. Стаж яго службы — крыху больш за 6 гадоў. У 1-ы ваенны шпіталь прыехаў пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Мае другую квалі­фікацыйную катэгорыю, часова выконвае абавязкі загадчыка аптэкі. Узнагароды ўдастоены за ініцыятыўнасць, умелае выкарыстанне комплекснага падыходу ў вырашэнні рабочых пытанняў, вялікую ўвагу да прафілактыкі інфекцыйных захворванняў. 

Нагрудным знакам «Выдатнік пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» II ступені ўзнагаро­джаны капітан медыцынскай службы, урач анестэзіёлаг-рэані­матолаг, начальнік аддзялення анестэзіялогіі, рэаніматалогіі і інтэнсіўнай тэрапіі Уладзімір Валер’евіч Мятліцкі, Падзяка Старшыні Дзяржпагранкамітэта аб’яўлена палкоўніку медыцынскай службы Сяргею Дзмітрыевічу Півеню.

Лепшымі сярод ложкавых аддзяленняў прызнана тэрапеўтычнае (начальнік — Аляксандр Паўлавіч Карповіч), сярод лячэбна-дыягнастычных — фізіятэрапеўтычнае (загадчыца — Тамара Францаўна Януковіч), сярод служб матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння — служба раскватаравання і эксплуатацыі (начальнік — старшы лейтэнант Аляксей Баглікаў).

Гэтыя ўзнагароды заслужаны высокімі паказчыкамі ў аператыўна-службовай і іншай дзейнасці, а таксама ініцыятывай, стараннем. Асноўныя намаганні асабовага складу шпіталя ў мінулым годзе былі накіраваны на аказанне планавай пярвічнай і спецыялізаванай медыцынскай дапамогі ў стацыянарных, амбулаторных умовах і па-за шпіталем, а таксама на аказанне экстраннай і неадкладнай медыцынскай дапамогі пацыентам. Ажыццяўляліся ведамасны кантроль і маніторынг санітарна-эпі­дэміялагічнага стану ў органах пагранічнай службы. Шмат зроблена па ўдасканаленні лячэбна-дыягнастычнага працэсу, укараненні новых методык лячэння і паслуг, у тым ліку ў фізіятэрапіі: ударна-хвалевая тэрапія, гірудатэрапія, кіслародны кактэль; у афтальмалогіі — аўтарэфрактометр; оталарынгалогіі — эндаскапічная і відэаэндаскапічная дыягностыка, сінукасатэнамія; ультрагукавое даследаванне сасудаў ніжніх канечнасцей. План ваенна-службовай дзейнасці за 2017 год выкананы.

Агульнымі намаганнямі ваеннаслужачых і цывільнага персаналу паспяхова вырашаліся задачы медыцынскага забеспячэння аператыўна-службовай дзейнасці органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. За старанне, прафесіяналізм, праяўленыя пры выкананні службовых абавязкаў, Падзяка камандавання шпіталя аб’яўлена 44 работнікам і ваеннаслужачым, 10 чалавек атрымалі Ганаровыя граматы, 30 — заахвочаны прэміямі. І ў далейшым у шпіталі будуць рабіць усе магчымыя захады па камфортным лячэнні і хутчэйшым выздараўленні пацыентаў. 

Анна АНІШКЕВІЧ
Фота аўтара

 

А. П. Карповіч, Т. Ф. Януковіч, А. І. Баглікаў.

А. В. Храпавіцкі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.