10 тысяч нумароў разам

Личности

Добры дзень, паважаныя чытачы: пастаянныя падпісчыкі “Пастаўскага краю” і тыя, хто чытае раёнку час ад часу. 31 сакавіка выходзіць юбілейны — 10-тысячны нумар раённай газеты.

Яна выходзіць з 1939 года, за гэты час не раз мяняла назву і дызайн. Вось і сёння ў чарговы раз абнавіла лагатып. У хуткім часе ўслед за новым знешнім выглядам папяровай газеты зменіцца і яе сайт. Нягледзячы на ўсе трансфармацыі, галоўная задача, якую ставіць перад сабой рэдакцыйны калектыў, застаецца нязменнай — заўсёды быць на вастрыні падзей, што адбываюцца на Пастаўшчыне.

Выхад у свет 10-тысячнага нумара — цудоўная нагода выказаць словы па­дзякі ўсім, хто ў розныя часы працаваў у газеце, рэдагаваў і друкаваў яе, хто дасылаў раней свае артыкулы ў рэдакцыю і робіць гэта цяпер. Допісы нашых нястомных пазаштатных карэспандэнтаў робяць газету больш цікавай і насычанай. Знарок не буду называць прозвішчы, каб кагосьці не пакрыўдзіць няўвагай, а пералічыць усіх, хто за гэты час меў дачыненне да стварэння выдання, у межах адной невялікай заметкі, немагчыма.

10 тысяч нумароў! Гэта многа ці мала? Пытанне філасофскае. Спадзяюся, што гэта толькі адна з невялікіх вех у гісторыі раёнкі. І, як мінімум, яшчэ праз 10 тысяч нумароў новае пакаленне журна­лістаў будзе задавацца такім жа пытаннем.

Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ



1 комментарий по теме “10 тысяч нумароў разам

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.