Ахінае клопатам, раздзяляе боль

Общество

З сацыяльным работнікам Вольгай Пяткоўскай з Варапаева накіроўваемся да яе падапечнай Любові Сцяпанаўны Бука. Оля хуценька адчыняе дзверы ў пакой, арыентуецца як дома, папярэджвае пра парожак. А Любоў Сцяпанаўна ад нечаканасці ўсплёсквае рукамі: “Олечка, я ж цябе сёння не чакала, але так рада, што ты прыйшла!”

Оля прытуляе да сябе бабулю, тлумачыць, што разам з ёй карэспандэнт раённай газеты. Гаспадыня бянтэжыцца, але неўзабаве пачынае хваліць сацыяльнага работніка: “Оля хоць і чужая, а як дачка мне. Родная жыве ў Гродне. Часта не наездзіцца. А Олечка прыбягае часцей, чым патрэбна. Дзякуй ёй за клопат”.

Амаль сем гадоў Вольга Пяткоўская — верны памочнік для пажылых лю­дзей, менавіта столькі працуе сацыяльным работнікам у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Рабочы дзень пачынае найчасцей з наведвання магазінаў і набыцця ў іх неабходных прадуктаў харчавання. Забягае ў аптэку па лякарствы, а потым спяшаецца да падапечных. Усе пакупкі запісвае ў спецыяльны сшытак, які ёсць у кожнай бабулі, прыкладвае чэкі. Радня заўсёды можа праверыць, на што расходуюцца сродкі.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

(Працяг матэрыяла чытайце на 4-ай старонцы № 21 газеты “Пастаўскі край” ад 17 сакавіка 2018 г.)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.