Баланс дакладнасці і хуткасці


Каманда-пераможца ў складзе Аляксея Янцэвіча, Сяргея Розынкі, Таццяны Карпунінай і Яўгена Герасімава.

Прадэманстравалі ўдзельнікі спаборніцтваў па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод сілавых структур

Традыцыйна яны праводзіліся на базе сярэдняй школы №1. Удзел у іх прынялі пяць каманд: раённага аддзела ўнутраных спраў, 1-га радыётэхнічнага цэнтра (в/ч 25888), авіяцыйнага атрада «Авіяцыя» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы і 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Прысутных прывітаў старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Валерый Антонавіч Лушчык. Ён адзначыў, што такія спаборніцтвы па ініцыятыве арганізацыі ладзяцца не першы раз, накоплены пэўны вопыт, з кожным годам павялічваецца колькасць ­удзельнікаў. Мэта — развіццё і папулярызацыя стралковага віду спорту, прыцягненне да заняткаў ім моладзі. Мерапрыемства праходзіць звычайна ў рамках месячніка абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы.

На агнявы рубеж каманды ў складзе адной жанчыны і трох мужчын выйшлі пасля жараб’ёўкі. Адчувалася, што падабраны найбольш трапныя стралкі, многія з якіх прыйшлі з дасканала падрыхтаванымі і прыстрэленымі вінтоўкамі. Усе выконвалі практыкаванне «ВП-2» (стральба стоячы без рэменя дзесяццю выстраламі па мішэні №9).

— Любыя спаборніцтвы — гэта напал азарту, бура эмоцый, — гаварыў В. А. Лушчык. — Не сталі выключэннем і гэтыя. Прайшлі яны арганізавана, удзельнікі паказалі высокія вынікі.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

(Працяг матэрыяла чытайце на 4-ай старонцы № 21 газеты “Пастаўскі край” ад 17 сакавіка 2018 г.)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.