Цяпер з галоўным дакументам

Общество

Сяргей Васільевіч Чэпік уручае пашпарт Аляксандры Іваньковай.

15 сакавіка ў рамках штогадовай Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” дзевяць 14-гадовых прадстаўнікоў Пастаўшчыны атрымалі галоўны дакумент грамадзяніна краіны — пашпарт.

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў адбылася ў малой зале пасяджэнняў райвыканкама. Адкрываючы мерапрыемства, першы сакратар райкама БРСМ Іна Каралёва нагадала, што яно прымеркавана да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца 15 сакавіка. Сёлета асноўнаму закону краіны споўнілася 24 гады. Што да акцыі, то ўпершыню яна прайшла ў 2004 годзе і адразу заняла годнае месца сярод рэспубліканскіх патрыятычных праектаў, карыстаецца папулярнасцю і падтрымкай з боку органаў дзяржаўнай улады.

— Сёння вы атрымліваеце галоўны дакумент грамадзяніна, які бу­дзе суправаджаць вас на працягу ўсяго жыцця. Спадзяюся, што гэта мерапрыемства вы ніколі не забудзеце, як і ўсё тое добрае, што прыві­ваюць вам бацькі і настаўнікі, — гаварыў у прыві­тальным слове старшыня райвыканкама Сяргей Васільевіч Чэпік. — Хачу, каб кожны з вас стаў адказным і добрасумленным грамадзянінам, патрыётам нашай Радзімы, працягваў слаўныя традыцыі сваіх дзядоў і бацькоў, умеў пераадольваць цяжкасці і імкнуўся насустрач новым дасягненням.

Карына Пузырова, Яна Жук, Максім Камсюк і Сяргей Хоміч знаёмяцца са зместам кнігі «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь».

Затым кіраўнік раёна ўручыў пашпарты Кацярыне Бакуновіч, Вікторыі Галатылец (СШ №1), Яне Жук (Варапаеўская СШ), Аляксандры Іваньковай (СШ №2), Максіму Камсюку, Сяргею Хомічу (СШ №5), Карыне Пузыровай (Камайская СШ), Ігару Мукелю, Дзмітрыю Рогачу (СШ №4). Гэтыя падлеткі дабіліся выдатных вынікаў у вучобе, спорце, грамадскім жыцці. Апроч галоўнага дакумента, школьнікі атрымалі ў падарунак кнігу “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, друкаванае выданне Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і сувеніры ад райкамаў БРСМ і “Белая Русь”.

Да віншаванняў С. В. Чэпіка далучыліся яго намеснік Ю. М. Кісялёў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” В. М. Ромель, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання ветэранаў Г. Ф. Літвіновіч, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама А. Ф. Несцяровіч, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. Ф. Лойка, інспектар аддзялення па грамадзянстве і міграцыі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Н. А. Звяруга, старшыня Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў В. Смятанка, якія прыйшлі раздзяліць з юнакамі і дзяўчатамі важнасць і ўрачыстасць па­дзеі.

Са словам у адказ выступіла Вікторыя Галатылец. Яна падзякавала за аказаны гонар і запэўніла, што моладзь будзе імкнуцца дасягнуць значных поспехаў на сваім шлягу, каб зрабіць нашу краіну яшчэ больш прывабнай.

2018-ы аб’яўлены ў Беларусі Годам малой радзімы. Таму на мерапрыемстве многа разважалі пра такія паняцці, як грама­дзянства і патрыятызм. А каб замацаваць пачуццё гонару за родную Пастаўшчыну, увазе прысутных прапанавалі невялікі ві­дэа­фільм пра наш райцэнтр, падрыхтаваны мясцовым тэлебачаннем.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ

Больше фото в наших группах с соцсетях: 

Одноклассники 

 

ВКонтакте 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.