Другая сям’я

Общество

Так называюць аддзяленне сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў яго пастаянныя наведвальнікі

Напярэдадні 8 Сакавіка тут вялася актыўная падрыхтоўка да Дня жанчын. Разам са спецыялістам аддзялення Валерыяй Кірэй дзяўчаты і хлопцы падрыхтавалі для мам, бабуль і сяброў тэматычную канцэртную праграму пад назвай «Мая цудоўная лэдзі». Ідэя нумароў агульная, пастараліся ўсе.

Адкрыў мерапрыемства арыгі­нальны паказ мод. Усе мадэлі былі зробленыя з падручных матэрыялаў. Разам з Машай і Карынай Шакола, Віталем Душэўскім і Дзянісам Каравацкім госці выканалі любімыя ўсімі песні.

Дзяніс выступаў перад гледачамі ўпершыню, таму вельмі хваляваўся, але, нягледзячы на гэта, атрымалася выдатна. Яркі нумар Аляксандра Баглікава і Караліны Мяховіч «А ты мяне кахаеш?» не пакінуў абыякавым нікога. Вольга Гуль, Аляксандр Чакавы і Аляксандр Трафімчык паказалі сцэнку «Аднойчы на 8 Сакавіка» пра тое, як нялёгка быць жанчынай. Буру апладысментаў выклікалі запальны танец з газетамі і тэматычны «Бабушки-старушки».

Чырвонай ніт­кай праз усе нумары мастацкай самадзейнасці праходзіла думка аб вынослівасці і ў той жа час далі­катнасці жанчын. Асабліва цёплыя словы ў гэты дзень гучалі ў адрас маці, на чые плечы кла­дзецца адказнасць за выхаванне дзяцей.

У канцы канцэртнай праграмы прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва павіншавалі сваіх родных і сябровак з Днём жанчын і ўручылі ім памятныя падарункі. Фінальным акордам сустрэчы стала чаяванне за салодкім сталом.

Тэкст і фота Наталлі Налей



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.