Лепшым навучэнцам – прафсаюзная стыпендыя

Образование Экономика

 

Ужо на працягу многіх гадоў запар прэзідыумам Пастаўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК лепшым навучэнцам Пастаўскага дзяржаўнага каледжа прысуджаецца прафсаюзная стыпендыя. Кожны новы семестр стыпендыятаў вызначае райкам прафсаюза сумесна з прафкамам навучэнцаў і адміністрацыяй каледжа. Асноўныя крытэрыі: выдатная вучоба, прыкладныя паводзіны і актыўны ўдзел у грамадскім і прафсаюзным жыцці навучальнай установы.

Па выніках 1-га семестра 2017/2018 навучальнага года лепшымі сярод навучэнцаў каледжа сталі:

  • Паліна Маісеева (вучэбная група №20/2, спецыяльнасць — «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў», сярэдні бал паспяховасці за трэці семестр — 9,1),
  • Дзяніс Маркаў (1-ТМ, «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў», 8,4),
  • Андрэй Курдо (№214, «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў», 8,2),
  • Анастасія Урбель (№1-АП, «Грамадскае харчаванне», сярэдні бал паспяховасці за першы семестр — 8,4).

Кожны з навучэнцаў бу­дзе атрымліваць прафсаюзную стыпендыю за сваю працавітасць, ініцыятыўнасць і актыўнасць.

На ўрачыстым сходзе былі адзначаны і спартыўныя дасягненні каледжа. У штогадовым спаборніцтве «Пастаўская лыжня» яго каманда стала лепшай сярод  навучальных устаноў раёна. Гэта заслуга Аляксея Гаўрыльчыка, Вячаслава Бабіча, Вадзіма Каравацкага і Лучаны Чубрэвіч.

2—3 сакавіка зборная каманда ўстановы прыняла ўдзел у 1-ым міжнародным маладзёжным турніры па валейболе «Энергія будучыні» ў Гарадку. Каледж стаў лепшым сярод 7-мі каманд-удзельніц. Усім спартсменам уручаны грашовыя прэміі, дыпломы і Кубак.

Тэкст і фота Наталлі Налей

Больше фото в наших группах с соцсетях: 

Одноклассники 

 

ВКонтакте 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.