На небасхіле Пастаўшчыны заззялі новыя зоркі

Общество

18 сакавіка ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча прайшоў традыцыйны фестываль эстраднай песні “Пастаўскія зоркі-2018”.

Задаў тэмп мерапрыемству нумар «Эстрада» танцавальнага калектыву «Непаседы» ДУДА Раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Вядучая і рэжысёр фестывалю Таццяна Кухальская адзначыла, што з кожным годам узрастаюць колькасць і майстэрства жадаючых прыняць у ім удзел. Сёлета выступілі 27 выканаўцаў не толькі з райцэнтра, але і з усёй Пастаўшчыны. Яны былі падзеленыя на тры ўзроставыя катэгорыі: 8-11 гадоў, 12-15, 16 гадоў і старэй. Першую катэгорыю, самую шматлікую, прадстаўлялі 13 салістаў, другую — 10 чалавек, трэцюю – 4.

Ацэньвала выканаўцаў строгае, але справядлівае журы ў складзе 7-мі чалавек. Кожны канкурсант выконваў адну песню, якая дазволіла найбольш ярка раскрыць выканальніцкія здольнасці, ўзровень падрыхтоўкі і сцэнічны вобраз. Рэпертуар вакалістаў быў разнастайным: народныя і папулярныя песні, кампазіцыі на англійскай і нямецкай мовах. 

Конкурс доўжыўся 2 гадзіны. Яго удзельнікі ўпэўнена трымаліся на сцэне, прадэманстравалі дастаткова высокі ўзровень выканання. Выбраць лепшага членам журы было няпроста. Тым не менш, выбар быў зроблены. Пакуль яны раіліся, сваім талентам парадавалі гледачоў удзельнікі ўзорнай цыркавой студыі «Каскад», танцавальнага калектыву «Карамелькі», студыі сюжэтна-пастановачнага танца «Мара», салісты вакальнай студыі «Юніта», а таксама пераможцы фестываляў мінулых гадоў Дар’я Мацкевіч і Дзіяна Дзяменцьева.

І вось наступіў самы хвалюючы і доўгачаканы момант для канкурсантаў і іх балельшчыкаў — абвяшчэнне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў. Ва ўзроставай катэгорыі 8-11 гадоў дыпломам трэцяй ступені адзначаны Ганна Вяршыніна (вакальная студыя «Юніта» ) Дар’я Хвядзевіч (студыя вакальнага спеву «Задорынка» раённага Цэнтра дзяцей і моладзі). Другое месца раздзялілі Святлана Казаровец (вакальная студыя «Звонкія галасы» Варапаеўскага дома культуры) і Ганна Колесень (студыя вакальнага спеву «Задорынка»). Пераможцай сярод малодшых канкурсантаў прызнаны Марыя Шаура (вакальная студыя «Славія» Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага района) і Паліна Квяткоўская (вакальная студыя «Юніта»).

Ва ўзроставай катэгорыі 12-15 гадоў таксама багатая на дыпломы трэцяе месца падзялілі адразу 3 канкурсанты: Лада Аляксеева (вакальная студыя «Славія»), Ганна Насевіч (вакальна-эстрадная студыя «Аніма» Варапаеўскай ДШМ) і Арсеній Леўшын (тэатр песні раённага Цэнтра дзяцей і моладзі). Дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны Лізавета Загурская (вакальная студыя «Славія»), Маргарыта Кавальская (тэатр песні раённага Цэнтра дзяцей і моладзі) і Марыя Лібоза (Навасёлкаўскі філіял Варапаеўскай ДШМ). Лепшымі ў сярэдняй узроставай катэгорыі сталі Івар Гінько (Пастаўская ДШМ імя А. Тызенгаўза) і Крысціна Багушэвіч (вакальна-эстрадная студыя «Аніма» Варапаеўскай ДШМ).

Сярод вакалістаў катэгорыі 16+ месцы размеркаваліся наступным чынам. 3-е месца заняла Вераніка Сіланава  (прыёмшчык заказаў Пастаўскага раёна газазабеспячэння філіяла ПУ «Глыбокаегаз»). 2-е —Крысціна Клянтак (вакальнай студыі «Славія»). Пераможцам стала Валерыя Кірэй ( кіраўнік гуртковай работы ДУ «Пастаўскі ТЦСАН»).

— На конкурс я прыйшла, можна сказаць, выпадкова, вырашыла паспрабаваць свае сілы. Песню «А я теряю голову» выбрала таму, што яна блізкая мне па духу, — дзялілася ўражаннямі Валерыя Кірэй, — Бо менавіта ў гэтым выпадку яна выконваецца лёгка і з душой. Перамозе, вельмі рада, але гэта так нечакана!

Па адзінагалосным рашэнні журы Гран-пры фестывалю прысуджана 8-гадовай Злаце Ярашэвіч, навучэнцы Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай ДШМ, якая вельмі ўразіла ўсіх прысутных майстэрскім выкананнем песні на англійскай мове. Асобным дыпломам за артыстызм узнагароджана Ева Ляшкевіч. Астатнія ўдзельнікі гала-канцэрта атрымалі дыпломы за ўдзел.

Фестываль «Пастаўскія зоркі-2018» — ужо гісторыя, а для кожнага з выканаўцаў — перамога над сабой.

Тэкст и фота Наталлі Налей

Больше фото в наших группах с соцсетях: 

Одноклассники 

 

ВКонтакте 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.