Пасябравалі

Общество

Знаёмства з нашым любімцам стала выпадковасцю. У новага суседа з’явіўся 3-4-месячны сабачка. Ён зрабіў у агароджы лаз і перыядычна наведваўся на наш двор, дзе хадзілі куры і гуляла кошка Мурка. Яны хутка знайшлі агульную мову. Калі візіты неспадзяванага госця сталі пастаяннымі, я зрабіў суседу заўвагу, на што ён адказаў, што магу забраць сабачку сабе. Так і было зроблена.

З таго часу прайшло ўжо два гады. Наш Рэм — паўнапраўны гаспадар дружнай кампаніі, у якой пануюць згода і ўзаемаразуменне. Звычайна сабака з паляўнічымі задаткамі катоў ганяе, ды і хатнюю птушку не абміне, а  тут — наадварот. Курыца іншы раз можа дзеўбануць — не пакрыўдзіцца. Толькі калі ежу ў міску пакласці, то не падпусціць хітруноў, якія з усіх бакоў спрабуюць нешта сцягнуць. А пад’есць, дык дазволіць падабраць ежу  курам.

Наш гадаванец з’яўляецца прадстаўніком паляўнічай пароды такса. А гэта адна са старажытных парод, малюнкі такіх сабак дайшлі да нас праз 2000 гадоў са старажытнага Егіпта. Сучасная такса — нізкарослы, моцнага целаскладу сабака на кароткіх лапах з добрай мускулатурай.

Разумны, не церпіць пагроз, любіць ласку. З таксамі паспяхова можна паляваць на зайца, лісу, казулю і нават дзіка. Паколькі гаспадар паляваннем не займаецца, то і Рэм гадуецца ў хатніх умовах.  Дома радуе ўнукаў і праўнучку Дашу неверагодна майстэрскімі піруэтамі ў пагоні за кінутымі кольцам ці пластыкавай бутэлькай. Ловячы іх, у вышыню падскоквае да метра, а потым нясе дзецям. Для іх гульні з жывой істотай намнога цікавейшыя за камп’ютарныя.

Адданы Рэм і нам, ахвотна суправаджае падчас прагулак, зараджае сваім пазітыўным настроем і энергіяй.

Генадзій ЗЯМЧОНАК, г. Паставы      



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.