Пільна сочаць «відэавочы»


А. Баль дэманструе на ноўтбуку, што ў дадзены момант адбываецца на аўтастаянцы ў двары яго дома.

Камеры відэаназірання на сценах даўно сталі прывычнай дэталлю знешняга выгляду будынкаў вялікіх гарадоў. А некалькі гадоў таму іх пачалі ўстанаўліваць і ў раённых цэнтрах, у тым ліку ў Паставах.

На сённяшні дзень у нашым горадзе працуе больш за сотню відэакамер. Яны запісваюць усё, што адбываецца на цэнтральнай плошчы і прылеглых да яе вуліцах, у многіх дзяржаўных і прыватных магазінах, на прадпрыемствах і ва ўстановах, спартыўных і іншых аб’ектах, а таксама ў дварах дамоў. І калі ўстаноўка сістэм відэаназірання ў адміністрацыйных будынках і месцах масавага знаходжання грамадзян — рашэнне раённай улады і кіраўніцтва або ўладальнікаў канкрэтных аб’ектаў, то відэакамеры на фасадах жылых дамоў — ініцыятыва саміх жыльцоў.

Аднымі з першых, каля чатырох гадоў назад, відэаназіранне ў сваім двары ўстанавілі жыхары дома №27 па вуліцы Юбілейнай. Падштурхнула іх да гэтага перыядычнае з’яўленне ўвагнутасцей і драпін на аўтамабілях, якія ўладальнікам машын даводзілася ўхіляць за ўласныя сродкі. Параіўшыся, спачатку жыхары другога ­пад’езда сабралі грошы, закупілі і зманціравалі неабходнае абсталяванне, каб кругласутачна сачыць за захаванасцю і цэласнасцю сваіх аўто. А праз некаторы час іх прыклад перанялі жыхары першага пад’езда. Тут ініцыятыву праявіў інжынер электрасувязі Пастаўскага вузла электрасувязі Андрэй Баль.

— Па родзе сваёй дзейнасці я часта выступаю ў ролі кансультанта, дапамагаю ў мантажы і настройцы абсталявання, — расказваў ён. — Аднойчы фірма, якой дапамог, у якасці разліку за работу прадаставіла мне бясплатна відэакамеру. З паўгода яна праляжала дома без патрэбы. А калі ў суседнім пад’ездзе з’явілася вонкавае відэаназіранне, вырашыў таксама заняцца гэтым пытаннем. Правёў невялікі сход з жыхарамі свайго пад’езда, на якім аднагалосна было вырашана ўстанавіць відэакамеру на нашу частку стаянкі.

Тэкст і фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ

(Працяг матэрыяла чытайце на 3-ай старонцы  № 17 газеты “Пастаўскі край” ад 3-га сакавіка 2018 г.)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.