Рыхтуюцца да сяўбы

Сельское хозяйство

У адкрытым акцыянерным таварыстве «Хацілы-агра» завяршаецца падрыхтоўка тэхнікі да веснавых палявых работ. У спецыялістаў і механізатараў ёсць упэўненасць, што сёлета, як і ў папярэднія гады, яны будуць праведзены ў гаспадарцы ў сціслыя тэрміны і з высокай якасцю.

На гэтым здымку вы бачыце аднаго з найбольш вопытных трактарыстаў гаспадаркі — Мікалая Іванавіча Чашуна. У 2015 го­дзе дырэкцыя таварыства даверыла механізатару новы энерганасычаны трактар «Беларус-3522», на якім ён і дабіваецца высокай выпрацоўкі. Восенню займаўся ворывам глебы, вясной, як толькі дазволіць надвор’е, прыступіць да перадпасяўной падрыхтоўкі глебы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.