Самыя лепшыя ў «Белай Русі


У якой з пярвічных арганізацый РГА «Белая Русь» найбольш дасканалыя формы і метады работы, вызначалі падчас правядзення раённага агляду-конкурсу на найлепшую пярвічку.

Старшыні пярвічак сур’ёзна падышлі да ўдзелу ў конкурсе. З сабранага матэрыялу атрымаліся сапраўдныя кнігі, у якія змясцілі пратаколы, вынікі праверак, шмат старонак адвялі пад справаздачу пра культурна-масавыя, спартыўныя мерапрыемствы ў калектывах з мноствам фотаздымкаў у пацвярджэнне. 

У мінулую сераду былі падведзены вынікі. Першае месца прысуджана пярвічнай арганізацыі СШ № 5, другое — Дунілавіцкага дома-інтэрната, трэцяе — дзіцячага садка «Спадарожнік». Урачыстым момантам стала ўзнагароджанне пераможцаў. Старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» В. М. Ромель падзякавала ўсім за работу, а старшыням пярвічак Вользе Мечыславаўне Мацкевіч, Анастасіі Аляксандраўне Ластоўскай, Людміле Вітальеўне Таразевіч (на здымку) уручыла дыпломы і прэміі ў памеры 10, 7 і 5 базавых велічынь адпаведна занятым месцам. Ад намесніка старшыні М. А. Кабайлы пераможцы атрымалі кветкі.

— З дапамогай конкурсу імкнёмся актывізаваць дзейнасць пярвічак па самых розных кірунках, — гаварыла В. М. Ромель. — А ў іх ёсць магчымасць заявіць пра сябе добрымі справамі, павысіць аўтарытэт. Конкурс садзейнічае ўмацаванню пазітыўнага імі­джу «Белай Русі».

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

Больше фото в наших группах с соцсетях: 

Одноклассники 

 

ВКонтакте



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.