СЕДЗЮКЕВІЧ Наталля Мікалаеўна — начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта


Нарадзілася ў 1974 годзе ў вёсцы Строкты Ушацкага раёна. У 2002-м закончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Права­знаўства». Працавала сакратаром суда Ушацкага раёна, вядучым юрыстам інспекцыі Дзяржаўнага падатковага камітэта па Ушацкім раёне, начальнікам упраўлення па працы і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама. З 2007 года працоўная дзейнасць Н. М. Седзюкевіч звязана з Пастаўскім раёнам. З’яўлялася галоўным юрысконсультам раённага выканаўчага камітэта, загадчыкам юрыдычнага сектара райвыканкама, выконваючай абавязкі старшыні Варапаеўскага сельскага выканаўчага камітэта. У ліпені 2015-га была выбрана старшынёй Варапаеўскага сельскага Савета. 14 сакавіка 2018 года распараджэннем старшыні Пастаўскага райвыканкама па ўзгадненні з камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама назначана на пасаду начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.