Тэхнічная творчасць на высокім узроўні

Общество

Зараз навучэнец Пастаўскага дзяржаўнага каледжа Аляксей Аўгусціновіч і лабарант гэтай навучальнай установы Пётр Пятровіч Шумуліоніс (на здымку) з нецярпеннем чакаюць правя­дзення рэспубліканскага этапа конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. І не дзіўна, бо, паспяхова пераадолеўшы раённы і абласны этапы, на заключным прыме ўдзел іх сумесная распрацоўка — лічбавы генератар сігналаў.

Аляксей вучыцца ў каледжы пяты год. Падаў дакументы сюды пасля дзевяці класаў агульнаадукацыйнай школы на спецыяльнасць “Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў”, зараз набывае адукацыю на сярэднеспецыяльным узроўні па спецыяльнасці “Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (вытворчая дзейнасць)”. Летам  плануе паступаць на скарочаную форму навучання ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. З гэтай ВНУ, а таксама з Полацкім дзяржаўным універсітэтам мясцовы каледж заключыў адпаведныя дагаворы.

— Які прадмет падабаецца больш за іншыя? — пытаюся, ведаючы, што юнак добра вучыцца — яго сярэдні бал па выніках першага семестра складае 8,1.

— Асабіста мне бліжэй за ўсё гурток тэхнічнай творчасці. Яго ў нас вядзе Пётр Пятровіч Шумулі­оніс. Прывабліваюць распрацоўкі розных прыбораў, якімі займаемся падчас заняткаў, — пачула ад А. Аўгусціновіча.

— Пётр Пятровіч мае выдатную адукацыю — ён выпускнік Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Баўмана, у кале­джы працуе трэці год. Гэта чалавек, які думае па-наватарску, умее захапіць навучэнцаў, стварыць фундамент, на аснове якога ў будучым могуць вырасці навуковыя адкрыцці, — далучаецца да размовы намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наталля Аляксандраўна Шылько. — Усяго на базе каледжа дзейнічаюць тры гурткі тэхнічнай творчасці. Аднак Пятру Пятровічу ўдалося дасягнуць найбольш значных вынікаў — распрацоўкі пад яго кіраўніцтвам “збіраюць” дыпломы лаўрэатаў абласных і рэспубліканскіх аглядаў інавацыйнай, тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ

(Працяг матэрыяла чытайце на 4-ай старонцы  № 17 газеты “Пастаўскі край” ад 3-га сакавіка 2018 г.)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.