У полі ўвагі дзеці і бацькі

Личности Правовое поле

І. В. Чарняўскі, Д. А. Юргялевіч і Н. Ф. Трыфанава з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх В. К. Кішко (у цэнтры).

Гісторыя падраздзяленняў па справах непаўналетніх органаў унутраных спраў пачалася ў 1935 годзе. З таго часу асноўнымі задачамі інспекцыі былі і застаюцца папярэджанне безнагляднасці і беспрытульнасці, правапарушэнняў непаўналетніх, забеспячэнне абароны іх правоў і законных інтарэсаў.

— У полі нашай увагі знаходзяцца не толькі малалетнія правапарушальнікі, але і бацькі, якія неналежным чынам выхоўваюць сваіх дзяцей, — расказваў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Віталій Кішко. — І з першымі, і з другімі мы праводзім вялікую прафілактычную работу. Высвятляем умовы і лад жыцця непаўналетніх, тлумачым ім наступствы здзяйснення ў далейшым злачынстваў і правапарушэнняў, наведваем па месцы жыхарства, падчас вучобы, гутарым і павучаем, разам удзельнічаем у спартыўных і культурных мерапрыемствах. Што да бацькоў, калі яны не глядзяць за дзецьмі і злоўжываюць спірт­ным, паведамляем пра іх у камі­сію па справах непаўналетніх райвыканкама, органы апекі, таксама кантралюем па месцы жыхарства, пры неабходнасці адпраўляем на лячэнне ў бальніцу або аказваем дапамогу ў працаўладкаванні.

На сённяшні дзень пад асаблі­вай увагай інспектараў 42 непаўналетнія жыхары раёна і некалькі дзясяткаў сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У рабоце з імі міліцыянеры цесна ўзаемадзейнічаюць з камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама, органамі апекі, медыкамі цэнтральнай райбальніцы. А яшчэ — вучацца выяўляць і прафілактаваць злачынствы ў сетцы інтэрнэт, дзе падлеткі праяўляюць немалую актыўнасць.

Тэкст і фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ

Поўны матэрыял чытайце на 2-ай старонцы  № 17 газеты “Пастаўскі край” ад 3-га сакавіка 2018 г.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.