Ён сярод нас, хоць і нябачны

Общество

4 сакавіка спаўняецца год, як завяршыўся зямны шлях нашага калегі — вопытнага, таленавітага журналіста Пятра Пятровіча Курыловіча. За некалькі дзён да гэтай сумнай даты адной з супрацоўніц ”Пастаўскага краю” прыснілася, што Пятровіч прыйшоў у рэдакцыю і вельмі цікавіўся жыццём калектыву…

Так, Пётр Пятровіч і сёння сярод нас, хоць і нябачны. Плануем чарговы нумар газеты, асвятляем тую ці іншую падзею ў жыцці раёна, пішам, фатаграфуем і раз-пораз супастаўляем: а якую тэму прапанаваў бы Пятровіч, які адрас выбраў бы для чарговай камандзіроўкі, што за фотарэпартаж падрыхтаваў бы? Ён жыў газетай і памёр з фотаапаратам у руках —  рабіў здымкі на раённым конкурсе “Аўталэдзі”, калі раптоўна спынілася сэрца.

П. П. Курыловіч меў 47 гадоў журналісцкага стажу. Працаваў карэспандэнтам, карэспандэнтам-арганізатарам раённага ра­дыё, намеснікам рэдактара, рэдактарам, загадчыкам аграпрамысловага аддзела. Яму было прысвоена ганаровае званне Беларускага саюза журналістаў “Заслужаны журналіст”. Багатая творчая спадчына Пятра Пятровіча засталася ў тысячах яго артыкулаў і фотаздымкаў. Дзясяткі рэальных і тысячы віртуальных сяброў захоўваюць у сваіх сэрцах памяць пра Творцу і не перастаюць захапляцца яго талентам і працавітасцю. А яго зямны працяг жыве ў адзінай дачушцы Наталлі і любімых унуках Ільюшы, Кірыле, Насцечцы.

У роднай зямельцы спіць вечным сном наш калега. Няхай жа ў ін­шым свеце апякуецца над ім Усявышні, а ў гэтым жыве добрая памяць.

Калектыў рэдакцыі раённай газеты



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.