За стараннем — добрыя вынікі


Аператары машыннага даення кароў з КУСП “Ляхаўшчына-агра” Ала Маціеўская, Людміла Казакевіч,  Марыя Шкорнік, галоўны заатэхнік Ала Зелянкевіч (на здымку у цэнтры) і ветурач Андрэй Баторы былі ў складзе дэлегацыі, якая прысутнічала на ўрачыстым сходзе, што праводзіўся ў лютым у раённым Доме культуры. На ім ушаноўвалі найлепшых працаўнікоў па выніках работы народнагаспадарчага комплексу за мінулы год.

Ляхаўшчынскім жывёлаводам цяжка спаборнічаць з сучаснымі рабатызаванымі “гігантамі”, тым не менш іх дасягненні радуюць. Чатыры фермы — “Ляхаўшчына”, “Сарокі”, “Валкі” і “Станелевічы” значацца ў ліку лепшых у раёне. Сярэдні надой па іх складае ад 3793 да 5019 кілаграмаў малака. А Людміла Казакевіч ад кожнай замацаванай за ёй каровы надаіла летась па 5162 кілаграмы. Яе старанне было нядаўна ацэнена і на абласным узроўні.

Тэхналогія вырошчвання і ўтрымання буйной рагатай жывёлы складаецца з розных кампанентаў. Тут мала адной працавітасці даярак, патрэбны збалансаванае кармленне, піль­ны догляд ветэрынарнай і заатэхнічнай служб. Аляксандр Баторы  і Ала Зелянкевіч — спецыя­лісты вопытныя. Вялікую ўвагу надаюць найперш прафілактыцы захворванняў, своечасовай вакцынацыі.

Анна АНІШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.