Задыхнулася ў дыме дзіця


Трагедыя адбылася 17 лютага ў вёсцы Сяменча-2 Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці а палове сёмай гадзіны вечара. Менавіта ў гэты час у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях прагучаў трывожны званок. На месца выкліку былі накіраваны падраздзяленні ратаўнікоў, хуткая дапамога, міліцыя і іншыя службы ўзаемадзеяння. Яшчэ да прыбыцця пажарных бацька вынес з жылога дома дзіця 2005 года нараджэння без прыкмет жыцця. Што стала прычынай пажару, устанаўліваецца.

Гэта другая дзіцячая гібель ад дыму і агню ў бягучым годзе. 4 лютага падчас пажару ў вёсцы Копча Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці загінула дзяўчынка 2009 года нараджэння.

Аляксандр МУХЛЯ, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.