Жыццё, любоў і веру падарыла


Фота прадаставіла Карына Радзюш.

Як вам падабаецца сям’я з 29 чалавек? Не верыцца, што цяпер такія бываюць? А дарэмна. У Юзэфы Іванаўны Раманоўскай з вёскі Навасёлкі-1 пяць дачок і столькі ж зяцёў, сын і нявестка, пятнаццаць унукаў і адзін праўнук.

Зразумела, што жывуць яны не пад адным дахам і носяць не аднолькавае прозвішча, але гэта сям’я, адзін род, пачатак якому дала яна, Юзэфа Іванаўна.

— Хаця і не была шчаслівай у замужжы, — прызнаецца жанчына, — але дзяцей вельмі любіла, таму і нараджала.

Гадаваць іх давялося адной. Старэйшай дачушцы ішоў адзінаццаты, меншанькай споўнілася ўсяго паўтара годзіка, калі раптоўна памёр іх тата. Пасля пахавання блізкія ўгаворвалі аформіць дзяцей у інтэрнат. «Лепш пайду жабраваць, але дзяцей не аддам», — заявіла рашуча. На той час яна жыла з імі ў адной з літоўскіх вёсак і працавала на ферме. Але пайшлі чуткі, як пазней высветлілася, беспадстаўныя, што работа ў саўгасе (а там быў саўгас) не бу­дзе залічвацца ў стаж. Трэба было шукаць выйсце, і Ю. І. Раманоўская звярнулася да старшыні калгаса імя Суворава А. А. Валодзькі, які ў свой час разам з яе мужам вучыўся ў школе.

— Усё жыццё буду дзякаваць Алегу Адольфавічу і маліцца за яго здароўе, — казала Ю. І. Раманоўская. — Прыняў у гаспадарку, даў у Навасёлках кватэру, работу. Старэйшыя дзеці пайшлі ў школу, малодшыя — у садок.

Яна працавала многа і цяжка, увесь час — у жывёлагадоўлі. Даглядала цялятак, была даяркай, свінаркай. Ішла туды, дзе была патрэбная і дзе магла больш зарабіць. Трымала вялікае ўласнае падвор’е. Недасыпала, недаядала, але дзяцей ставіла на ногі. А яны былі яе першымі памочнікамі.

— Усе выраслі працавітыя, — узгадвае маці. — А вось вучыцца не любілі. Ні ў інстытут, ні ў тэхнікум паступаць не пажадаў ніводны. Чацвёра закончылі Пастаўскае СПТВ. Зараз ва ўсіх рабочыя прафесіі. Галя, Дана і Іра працуюць на «Беліце», Яня — на малаказаводзе, Валя — на робатызаванай ферме ў Хацілах, Валера — на прыватным прадпрыемстве ў Мінску.

Фаіна КАСАТКІНА

(Працяг матэрыяла чытайце на 4-ай і 5-ай старонках № 18 газеты “Пастаўскі край” ад 7-га сакавіка 2018 г.)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.