Арыгінальнае велікоднае яйка

Общество

Альберт Лукашэвіч і Каця Жук.

Велікодныя яйкі бываюць не толькі вельмі прыгожымі, але і арыгінальнымі. Гэта даказалі ўдзельнікі конкурсу для дзяцей і моладзі «Самае прыгожае велікоднае яйка».

Ладзіўся ён 2 красавіка ў Доме культуры па вуліцы Станкевіча. А арганізатарам стаў ксёндз Андрэй Бульчак з парафіі Езуса Міласэрнага. Гэта першы конкурс у парафіі, які ў будучыні плануецца зрабіць велікоднай традыцыяй. На яго сабраліся не толькі дзеці і моладзь, але і дарослыя, каб падтрымаць і раздзяліць пасхальную радасць.


Велікоднае яйка з’яўляецца сімвалам аднаго з галоўных рэлігійных свят хрысціян — дня цудоўнага Уваскрэсення ўкрыжаванага Езуса Хрыста. Паводле падання, першае велікоднае яйка Марыя Магдалена паднесла рымскаму імператару Тыберыю. Было гэта тады, калі яна аб’явіла імператару пра Уваскрэсенне Хрыста. Тыберый засумняваўся і сказаў, што такое немагчыма, як і тое, што курынае яйка можа быць чырвоным. Пасля гэтых слоў яйка, якое ён трымаў, стала чырвонага колеру.


Памяшканне было напоўнена смехам і цудоўным настроем. Дапамагалі падтрымліваць казачную атмасферу героі сучасных мультфільмаў: весялун Клоўн, гарэзлівы Аловак, Міньён і бонсцік Зяба. Дзеці знаёміліся, энергічна танцавалі, удзельнічалі ў разнастайных конкурсах. Для іх быў арганізаваны салодкі стол.

Валерыя і Коля Руткоўскія.

І дзеці, і дарослыя праявілі шмат энтузіязму і старання ў падрыхтоўцы да конкурсу. Каб ацаніць лепшае велікоднае яйка,  выбралі журы. Вызначыць пераможцу было вельмі складана. Самымі арыгінальнымі творчымі работамі, на агульную думку, сталі: Кацярыны  Жук (кошык з пісанкамі); Альберта Лукашэвіча, які прадставіў ажно пяць незвычайных святочных кампазіцый; брата і сястры Мікалая і Валерыі Руткоўскіх. На заканчэнне ўсе канкурсанты атрымалі добрыя падарункі з рук пробашча парафіі Андрэя Бульчака. 

Свята запомнілася атмасферай сяброўства, дабрыні, любові, пазітыву і імкнення да лепшага. Твары ўдзельнікаў свяцілі­ся шчырымі ўсмешкамі, а вочы — радасцю.

Алёна ЛУКАШЭВІЧ, парафіянка
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.