Ахове працы – асаблівая ўвага прафсаюзаў

Экономика

З мэтай павышэння эфектыўнасці грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы і ў адпаведнасці з рэкамендацыяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі па актывізацыі работы тэхнічнай інспекцыі працы ФПБ, у нашым раёне ў першых чыслах красавіка працавала рэйдавая група тэхнічных інспектараў Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

У яе склад уваходзілі галоўныя тэхнічныя інспектары А. Л. Сцяпанаў, Ю. М. Воінаў, тэхнічныя інспектары С. В. Герасімаў, С. С. Ганчароў. Яны пабывалі на многіх прадпрыемствах і ў сельгасарганізацыях і правялі семінар-вучобу. На ім прысутнічалі старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый, грамадскія інспектары і спецыялісты па ахове працы арганізацый розных галін эканомікі раёна. У рабоце семінара прыняў удзел галоўны тэхнічны інспектар работнікаў абласнога прафсаюза аграпрамысловага комплексу М. С. Лабко.

— Ахова працы была і застаецца найважнейшай сацыяльна-эканамічнай праблемай, якая патрабуе пастаяннай увагі не толькі з боку кіраўнікоў, але і кожнага працуючага, — гаварыў А. Л. Сцяпанаў, выступаючы перад прысутнымі. — Нездавальняючыя ўмовы працы, вытворчы траўматызм, прафесійныя захворванні нясуць грамадству вялікія эканамічныя выдаткі. Адзіны спосаб захаваць галоўнае багацце — жыццё, здароўе і працаздольнасць чалавека — гэта строгае захаванне правіл аховы працы.

У мінулым годзе ў вобласці ў выніку вытворчага траўматызму пацярпелі 136 чалавек, 71 з іх атрымаў цяжкія траўмы, 16 загінулі. 5 з траўміраваных і 5 з загінулых былі ў стане алкагольнага ап’янення. А гэта сведчыць пра адсутнасць належнага кантролю з боку спецыялістаў, нерэгулярнае або фармальнае праходжанне медасведчання. І хоць у параўнанні з 2016 годам вытворчы траўматызм у раёне знізіўся, працаваць ёсць над чым.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

(Працяг матэрыяла чытайце на 3-яй старонцы № 28 газеты “Пастаўскі край” ад 11 красавіка 2018 г.)



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.