Будучыня – за маладымі


Адзін з напрамкаў дзейнасці рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» — падтрымка творчай, таленавітай і ініцыятыўнай моладзі. Менавіта гэтай мэце была падпарадкавана сустрэча-ушаноўванне, якая па ініцыятыве Пастаўскай раённай арганізацыі «Белай Русі» адбылася на мінулым тыдні ў раённым Доме культуры.

На яе былі запрошаны найлепшыя навучэнцы — пераможцы алімпіяд па вучэбных прадметах, лаўрэаты вакальных, інструментальных і харэаграфічных конкурсаў, прызёры абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў у розных відах спорту, прызёры конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі»-2018″.

З прывітальным словам да іх звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская. Яна, у прыватнасці, адзначыла, што летась, у Год навукі, краязнаўцы раёна правялі вялікую работу і ўстанавілі, што на цяперашні час 60 чалавек — ураджэнцаў Пастаўшчыны або тых, хто тут працаваў, аўтарытэтна заявілі пра сябе ў навуцы ў Беларусі, Расіі, іншых былых рэспубліках СССР, а таксама ў Польшчы. А зусім нядаўна выйшла ў свет кніга «Годнасць нашага краю», у якой змешчаны 50 артыкулаў пра 50 знакамітых асоб Пастаўшчыны не толькі бягучага стагоддзя, але і трох папярэдніх. Выступоўца павіншавала з дасягненнямі віноўнікаў урачыстасці, пажадала ім далейшых поспехаў, выказала ўпэўненасць у тым, што яны ў будучым таксама заявяць пра сябе на поўную моц.

Вось яны — творчыя, таленавітыя, мэтанакіраваныя

Першыя, але ўпэўненыя крокі да гэтага ўжо зроблены. Цэлае сузор’е талентаў, якіх ушаноўвалі на сустрэчы, — у сферы адукацыі. Гэта Мікіта Залецкі, Канстанцін Адамовіч, Алеся Балай, Дар’я Конышава (усе з Варапаеўскай СШ), Лада Аляксеева і Ганна Тумаш (гімназія), Мікіта Шастакоў (СШ №1), Крысціна Рымайда (СШ №2), Аляксандр Сіманайць (Лынтупская ЯССШ), Марыя Гіч (СШ №4), Надзея Якімовіч (Дунілавіцкая ЯССШ), якія вызначыліся ў абласных і рэспубліканскіх алімпіядах па розных прадметах або ў навукова-даследчай дзейнасці.

«Таланты трудно распознать, не всякий может в них поверить. Таланты надо воспитать, их надо развивать, в них верить. Простую истину признать сумеет всякий, кто понятлив: таланты может воспитать наставник, если сам талантлив», — дэкламуе вядучая Алена Слядзеўская і запрашае на цырымонію ўзнагароджвання настаўнікаў гэтых таленавітых дзяцей: А. А. Гарнага, С. С. Васільева, І. М.Пракаповіча, Н. Д. Субач, І. М. Козіч, А. М. Мачанскую, А. В. Пашкевіч, А. П. Макоўская, Л. А. Брэская.

 Натхнёна працуюць са сваімі выхаванцамі і педагогі дзіцячых школ мастацтваў Г. Э. Барысюк, С. А.Пусько, Л. У. Косаў, І. В. Козел, С. А. Шыкавец, А. П. Шапель, В. У. Іванова, І. А. Чадаева, І. Э. Гваздзеўскі, А. М. Салавей, кіраўнік вакальнай студыі «Славія» Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна А. А. Нікалаева. Яны ўмеюць разгледзець у кожным парасткі таленту і развіць яго. Нашы юныя цымбалісты, акардэаністы, спевакі Валерыя Патрушава, Аляксандра Хромава, Аляксандр Іжмайловіч, Аляксей Гамолка, Дзмітрый Дзявятнікаў, Крысціна Багушэвіч, Вікторыя Гірсёнак, Злата Ярашэвіч, узорны ансамбль «Званочкі» Варапаеўскай ДШМ, ансамбль танца «Дзяцінства» Навасёлкаўскага філіяла, вакальная студыя «Славія» — дыпламанты і лаўрэаты шмат­лікіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Вось і на гэтым мерапрыемстве ярка прадэманстравалі сваё выканальніцкае майстэрства навучэнцы Пастаўскай ДШМ Аляксандр Іжмайловіч і Аляксей Гамолка, Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай ДШМ Крысціна Багушэвіч, са­лістка ўзорнай вакальнай студыі «Юніта» Паліна Квяткоўская, чытальніца з гімназіі Крысціна Клянтак.

В. М. Ромель (другая злева) уручае падарунак настаўніцы СШ №2 А. М. Мачанскай

Трэцяя старонка сустрэчы-ўшаноўвання прысвячалася падвядзенню вынікаў конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі-2018». На раённым этапе юныя пастаўчане вызначыліся ў дзвюх намінацыях. У намінацыі друкаваных работ «Беларусь — краіна тваіх магчымасцей» першае месца журы прысудзіла навучэнцы СШ №4 Веры Жаўнярук, другое — Мікіту Мілто (СШ №4), трэцяе — Аліне Савасцьянавай (Курапольская БШ). У конкурсе відэапраектаў пра людзей, якія знайшлі сваё прызванне ў прафесіі (намінацыя «Майстар сваёй справы») адзначаны навучэнец Пастаўскага каледжа Вячаслаў Бабіч (першае месца) і дзесяці­класніца СШ №3 Валерыя Ліхачова (другое месца). Яны і атрымалі прызы.

А хіба магчыма было пакінуць па-за ўвагай «Белай Русі» спартыўныя дасягненні? На свяце віталі Андрэя Балта з гімназіі і Аляксандру Жыдкую з СШ №3, якія вызначыліся ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы і ўдастоены дыпломаў адпаведна першай і другой ступеняў, Паўла Лукіна і Ягора Артамонава з валейбольнай каманды «Атлант-Д», якая ў сезоне 2017/2018 года заняла трэцяе месца ў чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь сярод каманд вышэйшай лігі дывізіёна «Б», а таксама прадстаўнікоў трэнерскага складу: А. Л. Вавінскага, Г. Г. Савосіна, С. Г. Сядых.

Старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Валянціна Міхайлаўна Ромель сардэчна павіншавала ўсіх віноўнікаў урачыстасці і ўручыла навучэнцам і іх педагогам граматы і падарункі ад «Белай Русі». А ў заключэнне выказала ўпэўненасць у тым, што маладое пакаленне пастаўчан бу­дзе актыўна ўдзельнічаць у вырашэнні задач, якія стаяць перад нашай краінай.

Фаіна Касаткіна

Больше фото в наших группах с соцсетях: 

Одноклассники 

 

ВКонтакте



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.