Чысты вадаём

Общество

Пад такой назвай з 27 красавіка па 4 мая пройдзе рэспубліканская акцыя

З наступленнем цёплага надвор’я ўсё больш людзей, асабліва аматараў рыбнай лоўлі, накіроўваецца да вадаёмаў. Але берагі рэк і азёр пасля зімы вельмі непрыглядныя — закіданы смеццем. Таму па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага таварыства паляўнічых і рыбаловаў у краіне з 2014 года праходзіць рэспубліканская акцыя «Чысты вадаём». Яе мэта — прыцягнуць увагу да праблемы забруджвання вадаёмаў, навесці і падтрымліваць парадак на прыбярэжных палосах.

Акцыя накіравана на экалагічнае выхаванне насельніцтва. У ёй будуць ­удзельнічаць найперш штатныя работнікі арганізацыйных структур таварыства паляўнічых і рыбаловаў, запрашаюцца і ўсе жадаючыя. Па пытаннях удзелу ў акцыі звяртайцеся на нумар 2-20-62.

Анна АНІШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.