На ўзроўні неба

Личности

У сакавіку работнікі Пастаўскага раёна электрасетак прыступілі да капітальнага рамонту ліній электраперадачы.

Ён уключае замену ад апоры да жылога дома існуючых правадоў на іза-ляваныя, работы па паляпшэнні кантактных злучэнняў, выраўноўванне нахіленых апор. Таксама электрыкі спілоўваюць дрэвы, сукі якіх заблытваюцца ў правады, выклікаючы тым самым аварыйнае адключэнне святла.

— Усе работы — планавыя. Стараемся дзейнічаць аператыўна, бо разумеем, што адключэнне электраэнергіі прычыняе людзям дыскамфорт. У той жа час гэта лепшы варыянт, чым той, калі святло знікае ў выніку надзвычайнай сітуацыі зімой і жыхары прыватнага сектара застаюцца не толькі без яго, але і без ацяплення,  — расказваў майстар гарадской брыгады Аляксандр Дзягцяр.

Сёлета энергетыкі маюць намер ахапіць капітальным рамонтам каля 200 кіламетраў ліній электраперадачы. Работы ў райцэнтры будуць весціся па вуліцах Юшкевіча, Матросава, М. Казея, Астроўскага, Маркава, Дзяржынскага, Першамайскай, Маякоўскага і бліжэйшых завулках. Часткова трапяць пад планавы рамонт Ленінская, Чырвонаармейская і Вакзальная вуліцы. Работы працягнуцца да кастрычніка.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.