Смачна есці! У полі

Личности Сельское хозяйство

Механізатар Андрэй Цапелік

Надвор’е спрыяе, і веснавыя палявыя работы набіраюць у раёне ўсё большы размах. Рабочы дзень на сельгаспрадпрыемствах пачынаецца ў 7 гадзін і доўжыцца да 20-ці. Напружанне ў аграрыяў каласальнае. Каб паспяхова справіцца з пастаўле    нымі задачамі, патрэбны немалыя сілы, у тым ліку фізічныя. Папаўняюць іх ­удзельнікі пасяўной каларыйным харчаваннем. У ААТ «Хацілы-агра», як і ў іншых гаспадарках, харчаванню механізатараў, вадзіцеляў, работнікаў зернескладоў надаецца вялікая ўвага. Стравы, а ў меню абавязкова ёсць мяса, рыба, агародніна, гатуюць тры повары. Адны земляробы харчуюцца ў сталовай, іншым прывозяць ежу ў поле. На ўчарашні дзень абеды і падвячоркі атрымлівалі 40 чалавек, у наступныя будзе яшчэ больш. 80 працэнтаў кошту харчавання аплачвае гаспадарка.

Фаіна КАСАТКІНА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.