У тэорыі і на практыцы

Общество

19 красавіка ў актавай зале Пастаўскага дзяржаўнага каледжа стартавала рэспубліканская акцыя «Выйсце ёсць!».

Гэта сумесны праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях краіны. Ён накіраваны на забеспячэнне пажарнай бяспекі і зніжэнне рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый, звязаных з узгараннямі сацыяльных аб’ектаў і жылога сектара.

«Адкрыты дыялог» з удзельнікамі Маладзёжнага атрада аховы правапарадку і навучэнцамі каледжа правялі першы сакратар райкама БРСМ Іна Каралёва, начальнік Пастаўскага РАНС Аляксей Кісель і інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Аляксандр Мухля. Падчас размовы ратаўнікі нагадалі асноўныя правілы бяспечных паводзін, навучылі, на што трэба звяртаць увагу пры правядзенні пажарна-прафілактычнай работы.

— Асноўныя прычыны, па якіх адбываюцца пажары, — неасцярожнае абыходжанне з агнём (у тым ліку курэнне ў нецвярозым стане), эксплуатацыя з парушэннямі тэхнікі бяспекі электрапрыбораў, пячнога і іншага ацяплення, няспраўная электраправодка, — прыводзіў статыстыку А. Кісель. — Сёлета колькасць загінулых, траўміраваных і выратаваных на пажарах людзей, а таксама колькасць саміх пажараў у параўнанні з мінулым годам павялічылася па ўсёй рэспубліцы.

Каб не папоўніць гэту статыстыку, трэба выконваць простыя правілы. Пры эксплуатацыі печы ля яе топкі павінен быць спецыяльны ліст з негаручага матэрыялу (яго мінімальны памер — 50х70 сантыметраў), неабходна атынкаваць і пабяліць комін. Забараняецца распальваць печ пры дапамозе лёгкаўзгаральных вадкасцей, пакідаць яе без нагляду падчас ацяплення і выкарыстоўваць дровы, даўжыня якіх перавышае даўжыню пячной топкі. Асноўнае патрабаванне да электраправодкі — адпаведнасць нагрузкі, на якую яна разлічана, той, якая існуе. Аднак з цягам часу электраправодку пажадана мяняць. Яшчэ адна актуальная тэма, асабліва зараз, у пажаранебяспечны перыяд, — належнае ўтрыманне тэрыторый вакол домаўладанняў і ў прыватнасці выпальванне сухой расліннасці. Бо такім чынам можна пашкодзіць не толькі сваю маёмасць, але і суседскую, не гаворачы ўжо пра пагрозу для здароўя чалавека і нават жыцця.

Замацаваць атрыманыя веды на практыцы юнакі змаглі ў той жа дзень падчас сумеснага з ратаўнікамі рэйду па жылым сектары.

Акцыя будзе праходзіць на працягу ўсяго года. Падчас яе ўдзельнікі МААП сумесна з работнікамі МНС наведаюць гандлёва-забаўляльныя цэнтры, кінатэатры і іншыя папулярныя сацыяльна-культурныя аб’екты з мэтай праверкі аварыйных выхадаў. Правядуць навучанне грамадзян асновам бяспечных паводзін, распаўсюдзяць наглядна-выяўленчую прадукцыю, наведаюць кватэры і прыватны сектар.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ

Больше фото в наших группах с соцсетях: 

Одноклассники 

 

ВКонтакте



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.