Узрост – гэта толькі лічба

Личности

На мінулым тыдні стваральніка і нязменнага кіраўніка музея баявой і працоўнай славы сярэдняй школы №2 Рэгіну Норбертаўну Ластоўскую павіншавалі з 70-гадовым юбілеем намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў, старшыня раённага савета ветэранаў Ганна Літвіновіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Кашырын, дырэктар школы і калегі.

Юрый Мікалаевіч уручыў юбілярцы Ганаровую грамату райвыканкама за шматгадовую працу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення і значны асабісты ўклад у даследчыцкую дзейнасць.

— Вы вельмі таленавіты чалавек, — пачаў сваё віншаванне Юрый Кісялёў. Бог узнагародзіў вас розумам, паэтычным дарам і ўменнем жартаваць. Усё жыццё вы прысвяцілі школе і дзецям. А музей, створаны вашымі рукамі, мае вельмі важнае значэнне для нашага горада і раёна.

Шмат цёплых слоў было сказана ў адрас Рэгіны Норбертаўны. Нечаканым стала віншаванне Ігара Мадвейкі, дырэктара СШ №2, які выканаў для юбіляркі вясёлыя частушкі. Аляксандр Кашырын падарыў снежаньскі нумар 1917 года газеты «Известия», які папоўніць экспазіцыю музея.

Тэкст і фота Наталлі Налей

Больше фото в наших группах с соцсетях: 

Одноклассники 

 

ВКонтакте

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.