«Высокі ціск» на вышыні

Общество

У сярэдзіне красавіка ў канцэртнай зале «Ві­цебск» адбыўся штогадовы заключны этап занальнага агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод работнікаў вытворчых упраўленняў УП «Віцебскаблгаз». Падчас папярэдняга адбору кампетэнтнае журы адобрыла больш за 70 нумароў. Гэта былі як сольныя песні, так і ў выкананні вакальных груп, танцы.

Пераможцы вызнача­лі­ся ў народным, сучасным і свабодным танцах, мужчынскім, жаночым вакале, сярод дуэтаў, трыа, вакальных груп, ансамбляў і вакальна-інструментальных ансамбляў, аўтарскіх твораў, у арыгінальным жанры і інструментальным мастацтве. Журы ацэньвала выканальніцкае майстэрства, сцэнічную культуру, мастацкі ўзровень рэпертуару, касцюміраванне.

Члены калектыву Пастаўскага раёна газазабеспячэння не проста дайшлі да фіналу, а выйшлі ў лік прызёраў. Рок-група «Высокі ціск» пад кіраўніцтвам Аляксандра Апанасевіча ў складзе Юрыя Ракоўскага, Антона Літвіновіча і Мікалая Курыловіча заняла першае месца ў намінацыі «Вакальнае мастацтва» (вакальна-інструментальныя ансамблі). А вакальнай групе, у якую ўваходзяць Юрый Ракоўскі, Вераніка Сіланава, Андрэй Гутар і Лілія Ракоўская, прысуджана трэцяе. Пераможцы ўзнагаро­джаны дыпломамі і грашовымі прэміямі. Віншуем!

Анна АНІШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.