Жывёльны свет і паляванне

Общество

Для папулярызацыі прынцыпаў беражлівых адносін да лесу і яго насельнікаў, прыцягнення грамадзян да актыўнай работы па захаванні і аднаўленні жывой прыроды, а таксама інфармавання насельніцтва аб дзейнасці Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў і захавання паляўнічых традыцый Віцебскай абласной арганізацыйнай структурай паляўнічых і рыбаловаў аб’яўлены фотаконкурс «Жывёльны свет і паляванне». Каб адлюстраваць  жывёльны свет і вясенняе, летняе, асенняе і зімовае паляванне, пройдзе ён будзе ў чатыры этапы.

На фотаконкурс прымаюцца аўтарскія работы як у каляровым, так і чорна-белым адлюстраванні, у лічбавым фармаце JPEG (размер — не менш за 2400 пікселяў па доўгім баку кадра і dpi — не менш за 300) і ў раздрукаваным (не менш за 20х30 см), без афармлення (рамак, надпісаў і г.д.). Назва работы, прозвішча, імя і імя па бацьку ўказваюцца на адваротным баку. Жанры — партрэт, пейзаж, калаж, фотаэцюд і іншае. Прадстаўленыя матэрыялы аўтарам не вяртаюцца.

Ацэньвацца работы будуць па наступных крытэрыях: адпаведнасць тэматыцы, арыгінальнасць ідэі, нестандартнае мастацкае рашэнне, вынаходлівасць і крэатыўнасць, мастацкі ўзровень і прафесіяналізм, тэхніка і якасць выканання, яркасць вобразаў, фантазія.

Да 31 мая прымаюцца работы пра вясенняе паляванне, з 1 чэрвеня па 31 жніўня — пра летняе, з 1 верасня па 30 лістапада — пра асенняе, з 1 снежня бягучага года па 31 студзеня 2019-га — пра зімовае. Фіксуйце фотаапаратам цікавыя моманты і адсылайце на электронны адрас postboor@tut.by або паштовы: г. Паставы, вул. Гагарына, 59. Работы будзе ацэньваць камісія. Лепшыя здымкі прадставяць на абласны конкурс. Пераможцы атрымаюць дыпломы, каштоўныя падарункі і заахвочвальныя прызы.

Анна АНІШКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.