Звяртайцеся – і вам дапамогуць

Общество

Як ужо паведамлялася на старонках “ПК”, з 18 па 28 красавіка ў Беларусі праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Дом без насілля”. Гэта акцыя — выдатная магчымасць яшчэ раз нагадаць нашым грамадзянам, куды ім трэба звяртацца ў выпадку сутыкнення з праблемамі насілля ў сям’і. А ў іх вырашэнні вам дапамогуць:

праваахоўныя органы. Калі вы падвергліся сямейнай жорсткасці, звярніцеся ў раённы аддзел унутраных спраў па тэлефоне 102;

псіхолагі і юрысты бясплатнай “гарачай тэлефоннай лініі” для пацярпелых ад дамашняга насілля 8-801-100-8-801. Лінія працуе штодзень з 8.00 да 20.00, патэлефанаваць можна з любой кропкі Рэспублікі Беларусь. Дапамога аказваецца ананімна і бясплатна;

тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У штаце цэнтраў маюцца псіхолагі, спецыялісты па сацыяльнай рабоце, яны дапамогуць разабрацца ў сітуацыі, якая склалася;

медыцынскія ўстановы. Калі вы пацярпелі ад фізічнага насілля, звярніцеся па медыцынскую дапамогу і зафіксуйце пабоі;

грамадскія аб’яднанні. Тут вам акажуць псіхалагічную, сацыяльную і юрыдычную дапамогу.

Захавайце доказы насілля, якое адбылося, — парванае адзенне, зламаныя рэчы. Раскажыце пра іншыя выпадкі прымянення насілля, укажыце імёны і адрасы сведкаў. Па выдадзеным міліцыяй накіраванні з’явіцеся на судова-медыцынскую экспертызу. А таксама калі вам неабыякавыя здароўе і лёсы іншых грама­дзян, на вашых вачах адбываюцца п’яныя дэбошы са збіццём і пагрозамі або вы самі з’яўляецеся ахвярай насілля і беззаконнасці, паведаміце пра гэта па ўказаных ніжэй тэлефонах. Гэтым вы ўнесяце свой уклад у стварэнне грамадства, у якім правяць закон і парадак, атрымаеце неабходныя дапамогу і абарону.

Акрамя таго, паведамляйце пра месцы незаконнага вырабу, захоўвання або збыту алкагольнай прадукцыі. Так званыя “кропкі” — адна з прычын п’янства, якое выклікае насілле, павышаную смяротнасць, распад сем’яў, мацярынскія і дзіцячыя слёзы. Тэлефоны “гарачай лініі” РАУС —
102, 4-10-02, 8(029)510-29-45 (МТС),
8(029)325-74-02 (Velcom). Нумары працуюць кругласутачна. Ананімнасць гарантуецца.

Аляксандр МЯДЗЕЛКА, Пастаўскі РАУС



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.