БАЛАЙ Юрый Геронцьевіч – дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Варапаеўскі дрэваапрацоўчы камбінат»


Ю. Г. Балай нарадзіўся ў г.п. Варапаева ў 1974 годзе. Закончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Інжынер-будаўнік». Працоўную дзейнасць пачаў на Варапаеўскім дрэваапрацоўчым камбінаце: прайшоў ступені ад механіка па рамонце абсталявання да выконваючага абавязкі галоўнага інжынера. З 2011-га па 2015 год працаваў тэхнічным дырэктарам ТАА «Інавацыйныя тэхналогіі», з 2015-га па сакавік 2018-га — галоўным механікам Варапаеўскай дыстанцыі пуці, з сакавіка бягучага года — першы намеснік дырэктара ААТ «Варапаеўскі ДАК».

23 красавіка 2018 года назіральным саветам Варапаеўскага дрэваапрацоўчага камбіната па ўзгадненні з райвыканкамам і аблвыканкамам выбраны дырэктарам.